Анархісты правялі пікет у Мінску супраць «антысацыяльных ініцыятываў уладаў»

У панядзелак увечары мінскімі анархістамі на адной з ажыўленых вуліц Мінска быў праведзены пікет з мэтай інфармавання мінчан аб новых антысацыяльных ініцыятывах уладаў Беларусі.



Анархісты з банерам «Улада рабуе народ» скандавалі лозунгі: «От политиков толку нет — забастовка наш ответ!», «Платишь налоги  —  протянешь ноги!», «Не хотим платить ментам, паразитам и ворам!».
 
 
Адзін з удзельнікаў пікету выступіў перад мінакамі з прамовай, у якой выклаў пункт гледжання анархістаў на сітуацыю ў краіне і заклікаў людзей браць уладу ў свае рукі. Таксама ўдзельнікі пікету раздавалі мінакам улёткі.
 
 
«Урад плануе павялічыць падатак з грамадзян, увесці падатак на беспрацоўных і пры гэтым павялічыць фінансаванне праваахоўных органаў, як гэта запланавана ў бюджэце на 2015 год. Мы, анархісты, выступаем супраць такога рабавання народа. Кантраляваць і размяркоўваць бюджэт павінны тыя, хто сапраўды працуе, а не чыноўнікі, якім няма справы да нашых праблем. Наш выбар  —   самакіраванне!», —  піша сайт revbel.org
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Паўло
  • 2014-12-09 14:42:20
«Не хотим платить ментам, паразитам и ворам!». Гэта ня толькі анархистаў лозунг. Многія з ім згодны. Але як гэта эзрабіць?

Каментаваць