Анархіста не пусцілі ў Вярхоўны суд: не спадабалася яго кашуля

Вярхоўны суд Беларусі пакінуў бяз зменаў прысуд анархісту Паліенку. Самога актывіста на разгляд скаргі не пусцілі.
Зміцер Паліенка

Зміцер Паліенка

Калегія Вярхоўнага суду Беларусі не задаволіла апеляцыйнай скаргі актывіста анархісцкага руху Змітра Паліенкі на прысуд Менскага гарадскога суду, паводле якога актывіст атрымаў 2 гады так званай «хатняй хіміі» за асабліва злоснае хуліганства. Прысуд пакінуты бяз зменаў. Пры гэтым Змітра Паліенку не пусцілі ў суд на разгляд справы, паведамляе радыё «Свабода».

«Я прыйшоў у суд у турэмнай робе з чырвонай налепкай і надпісам на бірцы «Свабоду Емяльянаву«. Але мяне не прапусцілі, сказалі, альбо здымаю кашулю, альбо не праходжу. Гэта незаконна, вядома, але давялося застацца на ўваходзе. Шкада, што не прагучала мая прамова ў судзе. Хацеў сказаць, што ў нас любы суд у палітычнай справе — Вярхоўны, гарадскі ці раённы, — гэта канвеер расправы над апанентам улады. У гэтым я перакананы — як і ў тым не сумняваўся, што пакінуць мой прысуд без зменаў», — расказаў актывіст.

Актывіст анархісцкага руху Мікіта Емяльянаў 12 лютага быў асуджаны на 7 гадоў зняволення за тое, што 20 кастрычніка кінуў кактэйль Молатава ў ізалятар на вуліцы Валадарскага, дзе на той момант сядзеў Зміцер Паліенка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: