Анархісту Мікіту Емяльянаву сёння 20 год. А яго змясцілі ў карцар

З'явілася інфармацыя, што на днях Мікіта Емяльянаў быў змешчаны ў карцар. Прабудзе ён там да апеляцыйнага суда, пасяджэнне пачнецца 27 сакавіка ў 10.00 у Мінгарсудзе. Ізалявалі актывіста перад яго днём нараджэння: сёння Мікіту споўнілася 20 гадоў.
Удзельнікі супольнасці dissidentby звязваюць ізаляцыю анархіста з тым, што сям'я Мікіты спрабавала патрапіць да яго на спатканне, прадугледжанае заканадаўствам, аднак адміністрацыя пенітэнцыярных структур усе запыты ігнаруе. Усе спробы ўзмацніць ціск на анархіста — вынік яго нязломнай пазіцыі па справе, рэгулярнай і шырокай падтрымкі таварышаў і неабыякавых.

«Асаблівай логікі, акрамя нізкапробнай подласці і амаральнасці тут шукаць не варта. Паспрабаваць хоць неяк напаскудзіць чалавеку, у якога ўжо і так забралі свабоду, — вось мэта абслугі дыктатуры Лукашэнкі.

Сапраўднай пагрозай рэжыму апынулася не вайна, анексія або каронавірус, а 20-гадовы анархіст, які мужна сустракае выпрабаванні на трываласць рэпрэсіямі, ужо знаходзячыся ў турме.

Заклікаем да салідарнасці з Мікітам Емяльянавым праз напісанне лістоў, матэрыяльную падтрымку і акцыі!», — пішуць удзельнікі супольнасці.

Лісты можна адпраўляць як папяровыя, так і праз сайт письмо.бел на адрас: 222160, Жодзіна, вул. Савецкая, 22а, СТ-8.

Матэрыяльная дапамога вязню: 5351 0410 7826 7174 (Maryna Kasinerava)

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: