Анархісты нагадалі пра рэпрэсіі з боку праваахоўных органаў

У Мінску каля парку Перамогі на праспекце Незалежнасці анархісты вывесілі банер і зладзілі шэраг іншых акцый.


4 снежня актывісты анархісцкага руху зладзілі акцыі супраць міліцэйскага гвалту. На мосце каля парку Перамогі яны вывесілі банер: "Не мусарскому свавольству", а таксама зрабілі графіці ў розных месцах горада.

Таксама ў ажыўленых месцах горада і каля цэнтральнага РУУС была распаўсюджана вялікая колькасць інфармацыйных улётак, у якіх грамадзянам тлумачыўся “ланцужок жудасных падзей” — такіх, напрыклад, як збіццё 9-гадовага хлопчыка, збіццё журналістаў і апазіцыйных актывістаў, рэпрэсіі супраць актывістаў "Крытычнай масы" ды іншыя.


Мы хацелі прыцягнуць увагу не толькі грамадзян, але і саміх міліцыянтаў. Няхай пацешацца прыгажосцю, якая абвяшчае, што пагоны не выратуюць ад самавольства і беззаконнасці”, — адзначаюць анархісты ў прэс-рэлізе з нагоды акцыі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Виталий
  • 2016-12-05 21:11:53
Что-то слабенько... Вряд ли малозаметная растяжка и листовочки остановят так называемый "беспредел".
  • Пеця
  • 2016-12-06 12:22:59
Виталий, зрабі "сільненько". Пакажы, як трэба.

Больш цікавага на «Новым Часе»: