Анархісты сабралі грошы для палітвязняў падчас малітвы за Курапаты

Пра сабраныя грошы актывісты паведамілі ў фэйсбуку.
Вячаслаў Касінераў і Марына Насенка

Вячаслаў Касінераў і Марына Насенка

Актывісты анархісцкага руху Вячаслаў Касінераў і Марына Насенка падчас малебну на плошчы Свабоды ў Мінску сабралі 161,2 рубля на палітзняволеных у Беларусі.

«Усе сабраныя грошы будуць скарыстаныя на перадачы палітзняволеным ці перададзены ім на «атаварку» на рахунак або людзям/сваякам, якія займаюцца падтрыманнем палітвязняў!

Як анархісты і шчырыя людзі, мы заўсёды будзем на баку прыгнечаных, а значыць на баку тых, хто зараз адчувае ўвесь той жах і разгубленасць з-за вандалізму, які дазволіла сабе дыктатура.Салідарнасць мацнейшая за ўсё! Хай ніколі не будзе Асвенцымаў і Курапатаў!»
– напісала Марына Насенка на сваёй старонцы ў «Facebook».

З пункту гледжання актывістаў, палітвязнямі цяпер зʼяўляюцца Святаслаў Барановіч, Міхаіл Жамчужны, Дзмітрый Паліенка, Вадзім Бойка і Ілля Валавік. Праваабарончыя арганізацыі на дадзены момант прызнаюць палітвязнем толькі Міхаіла Жамчужнага.

Паводле facebook.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!