Анастасія Шпакоўская стварае беларускую анлайн-школу

Пра гэта Анастасія Шпакоўская паведаміла ў фэйсбуку.
Спявачка Анастасія Шпакоўская, якая была вымушана з'ехаць за мяжу з Беларусі, абвясціла аб стварэнні анлайн-школы для дзяцей тых беларусаў, якія апынуліся ў такой жа сітуацыі.

«Мы фіналізуем падрыхтоўчы працэс па стварэнню першай беларускай online школы з абавязковым вывучэннем беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Беларусі. З паглыбленым вывучэннем IT-тэхналогій і англійскай мовы.
Для вучняў з 5 па 11 классы. На базе сярэдняй адукацыі і з атрыманнем атэстата дзяржаўнага ўзору», — піша Анастасія.

Зараз праект мае патрэбу падлічыць жадаючых так вучыцца: каб пачаць фармаваць класы і расклад.

«Просім усіх, каго можа зацікавіць наш праект, паспрыяць набору ў школу і распаўсюдзіць гэтую інфармацыю.
Важна: мы прадугледзелі гнуткую сістэму зніжак ў аплаце за навучанне. У выпадках цяжкага фінансавага становішча ёсць магчымасць атрымання бясплатнай адукацыі», — заклікае Анастасія Шпакоўская.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да куратара і кіраўніка школы Анастасіі Шпакоўскай  праз:
- фэйсбук
- тэлеграм +375296254018
- маб.+380956406802


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: