Анатоля Лябедзьку асудзілі на 30 сутак арышту

Былы старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў 30 сутак арышту за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве», перадае «Радыё Свабода».
17 траўня прысуд вынесла ў судзе Маскоўскага раёна Мінска суддзя Таццяна Матыль.

Анатоля Лябедзьку затрымалі 14 траўня каля будынка Дома правасуддзя. Там у гэты дзень пачаўся суд над групай студэнцкіх актывістаў.

Як паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна», супрацоўнікі АМАПа, якія дзяжурылі каля будынка суда, пачалі затрымліваць некаторых студэнтаў з тых, хто прыйшоў падтрымаць абвінавачаных, але не трапіў на працэс. Акрамя Анатоля Лябедзькі былі затрыманыя журналістка Tut.by Любоў Каспяровіч, студэнтка БДУІР Ксенія Аляшко, студэнты БДУ Савелій Дубовік, Вольга Вайтовіч, Віктар Палтаржыцкі, Міраслава Булгакава, а таксама Любоў Дашчынская.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: