Андрэй Бастунец: сваю місію БАЖ будзем выконваць незалежна ад таго, што думае наконт гэтага ўлада

Вярхоўны суд пачаў разгляд ініцыяванага Мінюстам справы аб закрыцці Беларускай асацыяцыі журналістаў. Адначасова ў судзе знаходзіцца пазоў БАЖ аб аспрэчванні папярэджання Мінюста, якое стала падставай для спробы ліквідаваць арганізацыю.
Фота: Facebook Андрэя Бастунца

Фота: Facebook Андрэя Бастунца

Кіраўнік БАЖ Андрэй Бастунец адзначыў:

— Мы не маем ілюзій адносна зыходу судовага працэсу. Ліквідацыя ў апошнія тыдні каля паўсотні арганізацый грамадзянскага сектара (апошняя вестка — аб закрыцці ПЭН-Цэнтра) паказвае, што словы аб «зачыстцы» не былі проста няўдалай фармулёўкай. Мы гатовыя да любога развіцця падзей у адміністрацыйнай плоскасці. Бо ў рэальным жыцці пазбаўленне БАЖ рэгістрацыі (як і іншых арганізацый трэцяга сектара) значыць не так ужо і шмат.

БАЖ — гэта не проста юрыдычная асоба, зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі, гэта — амаль паўтары тысячы журналістаў, блогераў, юрыстаў, якія падзяляюць каштоўнасці арганізацыі. І сваю місію — "пашырэнне прасторы для свабоды слова праз падтрымку якаснай, запатрабаванай у сучасным грамадстве журналістыкі і распаўсюджванне дакладнай інфармацыі" (стратэгія БАЖ на 2018–2021 г. г.) — мы будзем выконваць у той ці іншай юрыдычнай форме, незалежна ад таго, што думае наконт гэтага цяперашняя беларуская ўлада.

Паводле baj.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: