Андрэй Елісееў: У Беларусі фактычна ўводзіцца бестэрміновае надзвычайнае становішча

Беларускія ўлады хочуць ператварыць краіну ў «Еўрапейскі Туркменістан». Так аналітык Беларускага iнстытута стратэгiчных даследаванняў Андрэй Елісееў у сваім фэйсбуку пракаментаваў новыя ініцыятывы беларускай улады наконт змагання з экстрэмізмам



— Прапанаваныя змены ў закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» можна разглядаць у якасці ўвядзення практычна паўнавартаснага надзвычайнага становішча (НС) без яго абвяшчэння. Асобныя элементы надзвычайнага становішча ў Беларусі дзейнічаюць са жніўня 2020 года, сярод іншага, у выглядзе пазапраўных паўнамоцтваў сілавых органаў, сур'ёзных абмежаванняў на выезд з краіны і аблогі непажаданых мікрараёнаў.

У прававых дэмакратычных краінах рэжымы надзвычайнага становішча таксама па неабходнасці ўводзяць (напрыклад, у сувязі з каранавірусам), але яны жорстка заканадаўча рэгулююцца — і іх дзеянне абмяжоўваецца канкрэтным перыядам часу. У Беларусі ж такімі «новаўвядзеннямі» хочуць замацаваць рэжым надзвычайнага становішча як пастаянную і бестэрміновую рэальнасць і ператварыць краіну ў «Еўрапейскі Туркменістан».

Самыя дзікія «навінкі» прапанаваных змен:

◉ У якасці экстрэмісцкай дзейнасці дададзеныя абраза і дыскрэдытацыя органа дзяржаўнай улады або дзяржаўнага кіравання, прадстаўніка ўлады; дыскрэдытацыя Беларусі; і нават парушэнне парадку і арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (!).

Удзел у непажаданым уладам мерапрыемстве і выказванне непажаданага меркавання можа быць шырока і адвольна інтэрпрэтавана як экстрэмізм. Свабода сходаў і слова — пад татальнай забаронай, зусім як пры ваенным ці надзвычайным становішчы.

◉ Забарона на прафесію. Пасля адбыцця пакарання за экстрэмізм асобе забараняецца на працягу 5 гадоў займацца медыцынскай, педагагічнай, выдавецкай дзейнасцю. Гэта — «воўчы білет» і эканамічная ліквідацыя чалавека. У лукашэнкаўскай «краіне для жыцця» ніякага жыцця для абвінавачанага ў «экстрэмізме» медыка ці настаўнікі не прадугледжваецца — спачатку адбыванне пакарання, потым 5-гадовы забарона на прафесію, а пасля доўгай адсутнасці практыкі сур'ёзна казаць пра кар'еру не даводзіцца.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: