Андрэй Новікаў: У Беларусі няшмат людзей, гатовых змагацца за сябе

Андрэй Новікаў — той самы падпалкоўнік у адстаўцы, былы супрацоўнік расійскай паліцыі, якога аштрафавалі за ўдзел у стрыме Сяргея Ціханоўскага з Пастаўскага раёна.

Былы паліцыянт і прафесійны вайсковец жыве ў вёсцы Прусы на Пастаўшчыне. Андрэй Новікаў распавёў у каментары Радыё Рацыя, што перакананы: ён не зрабіў нічога дрэннага, даўшы інтэрв’ю вядомаму блогеру, бо цяперашняе становішча цярпець ужо немагчыма.

Пра гэта гавораць усе, нават самі супрацоўнікі міліцыі, кажа Андрэй Новікаў:

— Людзі сістэмы! “Вы ж нас разумееце”, — кажуць, калі размаўляюць са мной як калега з калегам. І шмат хто незадаволены гэтай сістэмай. Многія прафесіяналы хочуць проста працаваць і выконваць свае абавязкі, а вымушаны займацца гэтым брудам. Таму што баяцца, ім бракуе гонару і годнасці, каб падняцца ды сысці.

Андрэй Новікаў адзначае, што няпэўна сябе адчуваюць і ўлады, і што простыя людзі даўно ў іх зняверыліся. Але не так шмат людзей, гатовых змагацца за сябе, і гэта кепска.

Сам ён збіраецца абскардзіць у абласным судзе той штраф, які яму прысудзілі за сустрэчу з Ціханоўскім – 30 базавых велічынь, або 810 рублёў. У поспех асабліва не верыць, але і пагаджацца з тым, што вінаваты за праўду, не збіраецца.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: