Андрэй Павук: «Трэба змагацца з дзяржаўнымі хуліганамі» (відэа)

Як супрацьстаяць ціску з боку дзяржавы і пры гэтым працягваць актыўнасць? Ці дасягаюць правакатары сваёй мэты і як падобныя выпадкі адбіваюцца на іміджы Акцябрскага і яго органаў улады? Навошта судзіцца з дзяржавай? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае аўтар ютуб-канала "Рудабельская паказуха" Андрэй Павук.


Андрэй Павук — вядомы відэаблогер і актывіст з Акцябрскага Гомельскай вобласці. За сваю грамадскую пазіцыю і дзеянні супраць яго з боку дзяржаўных органаў улады рэгулярна здзяйсняюцца розныя формы ціску. Так за гэты год Андрэй ужо паспеў "замінаваць" мясцовы райвыканкам і нават паведаміць міліцыі аб "забойстве" сваёй жонкі. Праваахоўнікі ўсё не могуць знайсці вінаватых у гэтых справах, таму блогер звярнуўся ў суд, каб дамагчыся праўды.

Аўтар відэа: Яўген Меркіс, gomelspring.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!