Андрэй Стрыжак: Міліцыянты перасталі размаўляць у «курылках»

У сілавых структурах Беларусі адбываецца раскол, які можа стаць вырашальным.

Такі падзел вызначыў сузаснавальнік фонду салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак:

— Гэта ўнутраная акупацыя, і тыя дзеянні, які здзяйсняюць сілавікі, гэта дзеянне акупацыйнага рэжыму, якія абсалютна выхадзяць за рамкі прававога поля. Унутры сілавых структур дастатковая колькасць людзей імкнецца збіраць дадзеныя, каб яны захаваліся, каб яны не зніклі нікуды. Сістэма хістаецца не толькі ў сілавых структурах, але яшчэ і судовай сістэме, там выклікаюць вялікія хваляванні выкананне злачынных загадаў у Следчым камітэце і генеральнай пракуратуры.

Па словах Андрэя Стрыжака, для фіксацыі злачынстваў сілавікоў створана працоўная група, куды ўвайшлі і вопытныя дакументатары ваенных злачынстваў у Данбасе.

Пры дапамозе такіх спецыялістаў і паводле правіл міжнароднага крымінальнага суду будзе збірацца далейшыя інфармацыя.

Беларускае Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: