Андрэй Стрыжак: Забаронай «георгіеўскай стужкі» прапаганду не спыніць

«Забарона распаўсюду георгіеўскіх стужак – адзін з самых неэфектыўных метадаў барацьбы супраць прапаганды», – лічыць праваабаронца Андрэй Стрыжак.
Фота: euroradio.fm

Фота: euroradio.fm

Ён мяркуе, што адміністрацыйныя меры могуць выклікаць адваротны вынік:

– Трэба працаваць з грамадскай думкай беларусаў, трэба даводзіць альтэрнатыву, але гэта вельмі далёкі і доўгі шлях. Зараз вельмі вялікае пытанне, ці ёсць у нас на гэта час, ці паспеем мы гэта ўсё зрабіць, але ўсё роўна гэта трэба рабіць. Тая ініцыятыва, якая зараз з’явілася, з налепкамі «Пагоня» на краўндфандынгавай платформе molamola – гэта добрая ініцыятыва. Можна даць нейкую капейчыну і спрыяць таму, каб дзясяткі тысячаў налепак з’явіліся ў горадзе, яны былі раздадзеныя, з’явіліся на аўтамабілях, ноўтбуках, яшчэ дзе-небудзь.

Георгіеўская альбо гвардзейская стужка – геральдычны элемент часоў Расійскай імперыі. Мае падабенства з гвардзейскай стужкай, якая прысутнічала на ўзнагародах савецкіх салдат і афіцэраў падчас ІІ Сусветнай вайны.

У 2014 годзе гэты сімвал сталі актыўна выкарыстоўваць прарасійскія сепаратысты на ўсходзе Украіны і ў Крыме, пасля чаго георгіеўская стужка была забароненая ва Украіне.

racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: