Андрэй Ткачоў: Праз арышт медыкаў рэжым праводзіць генацыд беларусаў

У Беларусі не хапае медыкаў. Тым не менш работнікі медыцынскай сферы падвяргаюцца рэпрэсіям і звальненням. Бягучыя прамблемы ў медыцыне на фоне COVID-19 абмеркавалі ўдзельнікі адмысловай прэс-канферэнцыі, паведамляе «Радыё Рацыя»



Каардынатар фонду медыцынскай салідарнасці Андрэй Ткачоў адзначыў:

— Медыцынскія работнікі рэпрэсуюцца ў перыяд эпідэміі COVID-19, і больш за тое — рэпрэсуюцца сур’ёзныя вузкія спецыялісты. Яны б маглі правесці вельмі шмат аперацый і выратаваць шмат жыццяў. У тым ліку, замоўчваючы праблему, скажаючы статыстыку, даючы няправільную інфармацыю і рэкамендацыі, дзяржава, кіраўніцтва і ўлада Беларусі такім чынам ажыццяўляе генацыд беларускага народа.

На сёння ў турэмным зняволенні знаходзіцца 21 медычны работнік. Сярод іх шмат вузкіх спецыялістаў, у тым ліку анколагі, без якіх не могуць адбывацца складаныя аперацыі.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: