Андрэя Мялешку аштрафавалі на 40 базавых велічыняў

Суд Ленінскага раённага суда Гродна (суддзя Юрый Казакевіч) аштрафаваў журналіста Андрэя Мялешку на 40 базавых велічыняў (6 млн. руб.) за парушэнне арт. 22.9 ч.2 КаАП.



Слуханні адбываліся ў кабінеце суддзі і доўжыліся паўтары гадзіны (з 10-й да 11.30). Сведак з боку міліцыі ў судзе не было.
 

Позва ў суд прыйшла журналісту поштай у суботу, 29 лістапада.

Пра ўзбуджэнне трэцяй па ліку адміністрацыйнай справы ў дачыненні да журналіста стала вядома ў сярэдзіне лістапада.

13 лістапада Андрэю Мялешку патэлефанавалі з Ленінскага РАУС Гродна і сказалі, што ў дачыненні да яго распачата новая адміністрацыйная справа па арт. 22.9 ч. 2 КаАП (“незаконы выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”). Яго хацелі выклікаць у пастарунак, каб узяць тлумачэнні з нагоды інтэрв'ю з прафесарам гродзенскага ўніверсітэта Валерам Чарапіцам, але журналіст запатрабаваў афіцыйнай позвы.

У той жа дзень у кватэру да журналіста прыйшлі старшы лейтэнант аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ленінскага РАУС Войцешка і прапаршчык Грынь, каб узяць тлумачэнні. "У мяне пыталіся, ці браў я ў прафесара Чарапіцы інтэрв'ю, калі гэта было, чым я займаюся, дзе працую... Яны сказалі, што ёсць некалькі сведкаў, якія пацвярджаюць, што гэтае інтэрв'ю было. Я ніякага пратакола не падпісваў, толькі тлумачальную, складзеную паводле маіх словаў", – распавёў прэс-службе ГА "БАЖ" Андрэй Мялешка.

Андрэя Мялешку сёлета ўжо двойчы штрафавалі за парушэнне арт. 22.9. ч.2 КаАП: першы раз – у чэрвені на 4 500 000 рублёў (30 базавых), другі – у кастрычніку на 5 250 000 рублёў (35 базавых). Нагодай былі артыкулы на сайце “Беларускага Радыё Рацыя” пра акцыю гродзенскіх лекараў “За здаровае сэрца” і пра стварэнне ў вобласці экалагічнага заказніка.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: