Андруся Горвата запісалі ў дармаеды?

"Прыйшла папера аплаціць падатак на дармаедства", — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку пісьменнік-фрылансер Андрусь Горват, які некальки год таму кінуў усё і паехаў жыць у дзедаву хату на Палессе.

У вёсцы Прудок Андрусь Горват жыве за кошт натуральнай гаспадаркі, мае казу.

Нядаўна ён напісаў кнігу «Радзіва Прудок», грошы на выданне якой збіраліся праз платформу Talaka. Кніга павінна трапіць да фундатараў ужо да канца гэтага года.

Нягледзячы на адлегласць ад сталіцы, жыццё Андруся віруе: паколькі грошы для выдання кнігі траплялі да яго маленькімі пераказамі, у выніку Андруся западозрылі ў гандлю наркотыкамі.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: