Анлайн-трансляцыя на сайтах «Беларусь 1» і АНТ была перапыненая кадрамі збіцця пратэстоўцаў

Інтэрв'ю міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, якое паказвалі ў анлайн-трансляцыі вячэрніх навін на сайце Белтэлерадыёкампаніі, было перапыненае ролікамі аб збіцці і затрыманні пратэстоўцаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Дзмітрый Піневіч у інтэрв'ю распавядаў пра захворванне COVID-19 у Беларусі, калі трансляцыя на сайце Белтэлерадыёкампаніі была перапыненая. Замест гэтага з'явіліся ролікі аб збіцці і затрыманні пратэстоўцаў — кадры тэлеканала "Настоящее время", тэлеграм-канала Nexta, Onliner.

У той жа час у тэлеграм-канале кібер-партызаны з'явілася паведамленне: “Калі Белтэлерадыёкампанія не хоча паказваць людзям праўду — яе пакажам мы".

Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: