Антыфашыста Івана Красоўскага пераследуе міліцыя

Пра гэта паведамляюць беларускія анархісты.
Іван Красоўскі

Іван Красоўскі

Раней у дачыненні да Івана склалі пратакол за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх неанацысцкіх матэрыялаў, а менавіта за фотаздымак пракурора са свастыкай і вусамі, у чаце «Гутаркі беларускай рэвалюцыі», які быў на працэсе палітвязняў Комара і Емяльянава. Супрацоўнікамі ГУБАЗ і оперупаўнаважаным быў праведзены ператрус, пры гэтым у Івана канфіскавалі цвёрды дыск і камеру гоў-пра.

Івана Красоўскага дапытвалі аб анархістычных чатах і аб тым, каго ён ведае з анархістычных актывістаў. Пагражалі што хутка прымусова забяруць у войска, нягледзячы на тое, што Іван не прыдатны па стане здароўя.

Яго хацелі змясціць у ІЧУ, аднак з-за тэмпературы і пагрозы каронавіруса не прынялі. Склалі пратакол па арт. 17.10 і пасля размовы ў Заслаўскім РУУС адпусцілі.

Зараз Іван знаходзіцца ў Мінску, у свайго сябра ,а пад вокнамі стаіць машына з супрацоўнікамі міліцыі. Пры гэтым Івану кажуць, што ён не затрыманы, але настойліва рэкамендуюць прайсці з міліцыяй, інакш яны прыменяць сілу.

Іван — антыфашыст з Заслаўя. Арганізатар шматлікіх панк хардкор канцэртаў у падтрымку палітвязняў. Іван звязвае ціск на яго з высмейваннем беларускіх міліцыянтаў на судзе па справе палітвязняў Комара і Емяльянава.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: