Антыўкраінскія акцыі ў Польшчы арганізоўвае грамадзянін Беларусі

На працягу апошніх некалькіх месяцаў стасункі Украіны й Польшчы нечакана пачалі пагаршацца. InformNapalm высвятляе, хто стаіць за гэтым?

У Польшчы адбыліся некалькі антыўкраінскіх акцыяў, некаторыя польскія палітыкі паноўна загаварылі пра “Валынскую разью” і пачалі патрабаваць ад Украіны перагледзіць сваю гісторыю. У сваю чаргу, ва Украіне нехта пачаў разбураць польскія помнікі. Здавалася б, няпростыя пытанні ўкраінска-польскай гісторыі ўжо даўно былі абмеркаваныя на двухбаковым узроўні, але хтосьці зноў пачаў варушыць старое. Да таго ж пагаршаць зносіны абедзвюх краінаў не зацікаўленая ані Украіна, ані Польшча. Хто ж спрычыніўся да апошніх падзеяў?

Дзякуючы ўкраінскім хактывістам «Кібэрхунты» і «Украінскага Кіберальянса» (UCA) валанцёрам InformNapalm патрапіў у рукі дамп пошты аднаго з шэрых кардыналаў расейскай вонкавай палітыкі ва Усходняй Еўропе.

Знаёмцеся — грамадзянін Беларусі Аляксандар Валер’евіч Усоўскі, нарадзіўся 09.04.1968 г., адрэса рэгістрацыі: 225215 г. Белаазёрск, Берасцейская вобл., праспект Міра, дом 2, кв. 66. Можа пражываць таксама ў Віцебску (у сацсеціве FB – профіль, фотаальбом, кантакты, дадатковая інфармацыя). Cталы аўтар прарасейскага рэсурсу IMHOClub і інфармацыйнай агенцыі Юрыя Баранчыка — Regnum. Актыўны прыхільнік расейскага нацыянал-сацыялізма. Пра Усоўскага досыць трапна напісаў яшчэ ў 2010 годзе вядомы беларускі блогер і журналіст Зміцер Галко (Будзімір), які падаў спасылку на ягоныя выказванні — гатовы матэр’ял для пачатку крымінальнай справы. Украінскія чытачы памятаць яго як заўзятага адэпта «русскаго міра», гісторыка, пісьменніка й публіцыста, які часта публікаваўся на сайце праэкту Віктара Медведчука «Украінскі выбар».
Украінскія хакеры атрымалі доступ да ягонага кампутара і на працягу некалькіх месяцаў кантралявалі ўсё ягонае ліставанне:



Апошнім часам Усоўскі актыўна заняўся арганізацыяй антыўкраінскіх акцыяў у Польшчы і іншых краінах Усходняй Еўропы. У рэалізацыі падобных праектаў яму дапамагае ягонае афіцыйнае прыкрыццё — фіктыўная недзяржаўная арганізацыя «Усходнееўрапейская культурная ініцыятыва» (Východoeurópska kultúrna iniciatíva), якая была зарэгістраваная ў сталіцы Славаччыны напрыканцы 2013 году з адрэсаю: Hurbanovo námestie 1, 811 03.

З першых дзён існавання сваёй НДА Усоўскі пачынае пошук крыніцаў фінансавання. Ня грэбуе беларускі прыхільнік ідэалогіі гітлераўцаў нават з запытаў за грашыма ў структуры ЭЗ:


З сярэдзіны 2014 году арганізацыя Усоўскага пачынае супрацоўнічаць з Інстытутам краінаў СНД, якім кіруе дэпутат Дзяржаўнай Думы Канстантын Затулін (партыя «Единая Россия»):


Першаснай ідэяй Усоўскага было стварэнне грамадскай арганізацыі, якая працуе ў інфармацыйнай прасторы «Вышаградзкай групы» (Польшча, Чэхія, Славаччына й Вугоршчына) і якая прасоўвае ідэі “русскаго міра” ва Усходняй Еўропе. Меркаваны бюджэт праекту – 42 тысяч еўра на месяц.

У ведамстве Затуліна з цікавасцю паставіліся да такога арганізатару і ўзялі ў распрацоўку ягоныя ідэі. Усоўскі пачынае вывучаць палітычную прастору Усходняй Еўропы і дасылае Затуліну аналітычныя запіскі:



Нават у перадачах расейскай тэлевізіі ён пачаў удзельнічаць як эксперт што да Польшчы:




Праз нейкі час у яго ўжо былі кантакты з прарасейскімі арганізацыямі ва Усходняй Еўропе і ягоныя прапановы супрацы сталіся больш выразнымі, павялічыўся й каштарыс праектаў (ліст, цалкам мажліва, прызначаны Ігару Сяргеевічу Шышкіну, намесніку Затуліна, пакідаем у арыгінале):

«Игорь Сергеевич, здравствуйте!

Вчера мои ребята из OWP (Obóz Wielkiej Polski) провели переговоры с руководством PSL (Polskie Stronnictwo Ludowe, парламентская партия, традиционно проходящая в Сейм, сегодня имеющая там 28 депутатов и 2 сенаторов) — и пришли к взаимовыгодному консенсусу. PSL готово внести в свои избирательные списки по всем 42 избирательным округам кандидатов от OWP (или, что гораздо лучше, от вновь созданной право-центристской партии (предварительное название — Nadzieja dla Polski) и гарантировать прохождение в Сейм пятерых наших кандидатов (возможно и больше, но пять — это стопроцентно) — что позволит создать в польском Сейме пророссийскую группу депутатов (OWP — организация, которая осенью прошлого года организовала 12 митингов в Польше в поддержку Новороссии и против киевской хунты). Еще раз повторюсь — в ПОЛЬСКОМ Сейме ПРОРОССИЙСКУЮ группу депутатов. Такого не было еще ни разу со времен поражения ПОРП на парламентских выборах 1989 года и краха ПНР!

Всю эту работу можно провести под флагом Института стран СНГ и под личным руководством тов. Затулина.

Необходимая сумма для этого — 285 тысяч евро.

Решать надо БЫСТРО»


З цягам часу Усоўскі пачаў кантактаваць з прадстаўнікамі ультранацыяналістычных арганізацыяў, еўраскептыкамі, радыкаламі з правага й левага лагероў.

Вось ён распавядае прадстаўніку польскіх нацыяналістаў Давіду Беразіцкаму (OWP, Obóz Wielkiej Polski, Лягер Вялікае Польшчы) пра праблемы, звязаныя з выбарамі ў Расеі — пакуль ня будзе выбраная новая Дума ўсе ідэі замарожаныя:



Выбары ў Дзярждуму РФ адбыліся 18 верасня 2016 году, былі вызначаныя куратары асноўных напрамкаў і пачалася праца на ўсе франты. След зазначыць, што менавіта пасля выбараў у Дзярждуму раптоўна пагаршаюцца польска-украінскія стасункі, у Польшчы адбываюцца шматлікія антыўкраінскія акцыі, а ва Украіне хтосьці пачынае разбураць польскія помнікі. Супадзенне? Ня думаю…

Пасля абрання Затуліна ў Дзярждуму Усоўскі дасылае Затуліну чарговы праект. Гэтым разам вядзецца пра спробу пасварыць украінцаў і палякаў з дапамогаю польскіх нацыяналістаў. Дзеля гэтага плануецца стварэннне Дыскусійнага клубу «Polonia Vita», які задзейнічае ў сваёй працы парламенцкія партыі Kukiz’15 і PSL:

«3. В ходе дискуссии мы вырабатываем единые принципы по отношению к украинской ситуации – в которых декларируем свое абсолютное неприятие существующих киевских властей и отказ от какого-либо сотрудничества с режимом, ассоциирующим себя с ОУН-УПА, и определяем способы и методы борьбы с ней, включающие в себя все некриминальные способы противодействия.

4. Сформулированный modus operandi (отказ от сдачи жилья, приёма на работу и любых других видов помощи украинским беженцам, замеченным в поклонении «героям УПА», а также лицам, участвовавшим в АТО, скакавшим на Майдане и публично демонстрировавшим лояльность киевской хунте в социальных сетях, а также отказ от поддержки любых видов помощи существующему украинскому государству) по отношению к существующей украинской власти мы оглашаем в специальной Декларации – которую публикуем во всех националистических медиа, как традиционных, так и электронных.

5. С момента публикации вышеуказанной Декларации существующая власть на Украине становится для всех польских националистов незаконной, а все польские официальные лица, которые ее решатся поддержать – будут подвергнуты общественному остракизму и всеми законными методами бойкота. «Ничего общего с антипольским режимом в Киеве!» — станет главным лозунгом всякого польского националиста.

6. Оппозиционные силы в Сейме (Движение Кукиз*15 и PSL) выйдут с инициативой замораживания дипломатических отношений с Украиной до тех пор, пока Порошенко или его сменщик публично не покаются за преступления УПА на Волыни, не принесут извинения польскому народу за убийство ни в чем не повинных людей и не объявят ОУН и УПА преступными организациями – запретив любую их героизацию.

7.У всех находящихся в Польше украинцев будет взята подписка в том, что означенный гражданин Украины целиком и полностью разделяет боль и горечь польского народа по его жертвам на Волыни, а также в том, что оный гражданин полагает ОУН-УПА преступными организациями, виновными в гибели ста тысяч ни в чем не повинных мирных польских граждан. Без подобной подписки ни один украинский гражданин не может быть принят на работу в Польше – а равно ни один украинец не может просить в Польше убежища.»

У наступных лістох быў пададзены нават тэкст будучае распіскі для ўкраінцаў:

«Организовав Дискуссионный клуб польских националистов, на его пленарных заседаниях необходимо принять единый документ — Декларацию по украинскому вопросу. В которой ясно и недвусмысленно объявить, что приют и работу в Польше может получить лишь тот украинец, который с уважением относится к польским обычаям, чтит польские традиции и соблюдает польские законы. Звучать это будет так: «Украинец, который претендует на благосклонность и расположение польского народа, на то, чтобы мы, поляки, разделили с ним пищу и кров — обязуется письменно удостоверить свое согласие с тем, что ОУН-УПА являлись преступными организациями, Волынская резня была геноцидом польского народа, а осуществившие её бандеровцы – военными преступниками. Лишь после подписания такого документа украинец может получить работу в Польше».

Тэкст падобнай падпіскі будзе выглядаць наступным чынам: «Я, гражданин Украины имя фамилия отчество год рождения регистрация считаю, что Организация Украинских Националистов и Украинская Повстанческая Армия — преступные организации, организованная ими Волынская резня — геноцид польского народа, а убийцы польских женщин, детей и стариков — военные преступники. Подпись, дата».»

Фантазія расейскіх куратараў мала чым розніцца ад ідэолагаў фашызму, гэтыя ідэі Усоўскага спадабаліся Затуліну – падчас іхнае супольнай сустрэчы былі абмеркаваныя дэталі далейшай супрацы, Усоўскі дзякуе за аплату «камандыроўкі»:


Вартасць пытання для старту праекту – 30 тысячаў эўра.

Ужо ў лютым гэты праект набывае больш выразныя формы й тэрміны. Пасля размовы з польскім бокам 1 лютага 2017 году Усоўскі дасылае расейцам наступны каштарыс для старту праэкту:

«1. Учредительная конференция — 5.000 евро.

Информационное обеспечение работы Дискуссионного клуба вне пленарных заседаний — 8.000 евро.
Три пленарных заседания — 39.500 евро.
Торжественное подписание Декларации в Ченстохове — 21.620 евро.
 Всего необходимо 74.120 евро (5.335.000 рубля)

Гонорар руководителю проекта – 500.000 рублей.

Итого 5.835.000 рублей.

Срок исполнения – 7 недель.»

Аднак, паралельна з буйнымі праектамі ва ўсёй Польшчы адбываюцца й невялікія акцыі, для арганізацыі якіх таксама патрэбныя грошы. Звычайныя мітынгі, прарасейскія акцыі з удзелам польскіх нацыяналістычных арганізацыяў OWP, KORWIN каштуюць усяго некалькі тысячаў эўра:

«Евгеньевич, ещё кое-что для Игоря Сергеевича.
На 5 марта мои ребята из OWP совместно с KORWIN планируют провести митинг против украинской агрессии на Донбассе:
Zarejestrowałem manifestację na 5-go marca w porozumieniu z Lili Mosschethovą (это помощница Корвина-Микке) a spotkamy się w najbliższą sobotę aby omówić ostatecznie wszelkie szczegóły akci.
Кроме того, у них запланировано подать извещение в варшавскую мэрию на митинги 11-го (марш памяти жертв Волынской резни) и 18 марта (Российский Крым!).
Было бы чертовски хорошо (для поддержания в них боевого духа и рвения) немного их поддержать финансово (на атрибутику — флаги. транспаранты, листовки,  звукоусиливающую аппаратуру, бутерброды участникам, чай и воду). На все про всё надо примерно 3.5-4 тысячи евро.
Присовокупи это просьбу к предыдущей — о 600 евро на заверенный перевод экспертизы Молокова.»


Праца з дэпутатамі ў кулуарах польскага Сейма каштуе трохі даражэй:

«Есть реальная вероятность протащить в Сейм закон о подписании всеми украинцами, которые прибывают в Польшу, анафемы в адрес ОУН-УПА. Рышард Чарнецкий (заместитель председателя Европламента, евродепутат от PiS) в разговоре с Анджеем Романчуком, председателем Русского культурного общества в Белостоке, сказал, что руководство Сейма всерьез полагает, что следующим шагом оппозиции (KOD и Nowoczesna Рышарда Петру) будет наём украинских гастарбайтеров для уличных протестов, потому что поляки не хотят под это дело подписываться, в основном объект вербовки — безработные, а они на роль уличной «пехоты» не годятся. А хохлы — ещё и как! А если заставить хохлов подписать такую бумажку — они будут боятся вписываться в авантюры оппозиции, типа, полиция о них знает и при первом же косяке — депортирует.

Кроме того, есть вероятность работы через профсоюзы — они реально точат зубы на хохлов (те круто сбивают цену на работу).

В целом алгоритм будет выглядеть примерно так — Исполнительный комитет Дискуссионного клуба будет искать фирмы, юзающие хохлов, и предлагать им взять у своих сотрудников (граждан Украины) индивидуальное подтверждение того, что данный украинец-имярек поддерживает объявление Польшей ОНУ-УПА преступными организациями, а «Волынскую резню» — геноцидом. В случае отказа директора от этого — будет следовать угроза внести его фирму (магазин, фабрику и теде) в список организаций, поддерживающих бандеровцев в Польше. Очень действенная мера!

В общем, надо 20 тысяч евро для начала работ. Дальше все будет просто п...ц, как феерично! Украина получит полноценный фронт на Западе, а хохлы в Польше мгновенно увянут и перестанут фоткаться с флагами Правого Сектора на фоне польских памятников (как они это делают сейчас). Бандеровцами они быть не перестанут, но поймут, что быть бандеровцем в Польше — очень хе...ый бизнес, и перестанут поддерживать Порошенку.
На второй этап — обсуждение и формулировка Декларации, ее доведение до ума, публикация, создание исполнительного органа Дискуссионного клуба и техническая работа по выявлению хохлов в Польше, с последующим получением от них подписки о категорическом неприятии идеологии ОУН-УПА, плюс работа в Сейме — потребует где-то тысяч 120 евро.»


Падрыхтоўка ж да размоваў адбываецца праз памочніка дэпутатаў:

«Только что мне описался мой человек в Варшаве. Вчера вечером он встречался с помощником Рышарда Чарнецкого (депутат Европарламента от PiS, заместитель председателя). Помощник сказал дословно следующее: «Если вы там на своем think-tank не будете слишком явно держать руку Москвы — вполне возможно, что какие-то функционеры PiS тоже примут участие в пленарных заседаниях».


А вось сведчаньне пра размову з прадстаўніком нібы праварадыкальнае партыі Kukiz’15 (35 мейсцаў у польскім Сейме з 460 паводле вынікаў выбараў 2015 году) наконт магчымай схемы фінансавання:

«Сегодня пришло письмо от помощника Павла Кукиза. Если Вы не читаете по-польски, то я вкратце поясню.

Кукиз*15 предлагает внести в бюджет Дискуссионного клуба не 43.450 злотых (9.875 евро, половину от тех 19.750, которые они вместе с Корвиным согласились внести в случае, если будут рассматриваться их вопросы), а сто тысяч — то есть 22.700 евро, но при условии, что они будут формировать повестку дня. В которой первые три вопроса — запрет на ГМО в Польше, ликвидация дотаций католической церкви и повышение налогонеоблагаемого дохода поляков — нас вообще мало интересуют. Наш же вопрос, запрет на проявления русофобии в Польше, они поставили четвертым пунктом, то есть по остаточному принципу.
Это плохой вариант. Наши поляки погрязнут в спорах с кукизовцами по темам, которые для нас особого значения не имеют. И мы рискуем не получить тот документ, который нам нужен.
Поэтому полагаю, что правильным было бы действовать по ранее предложенному варианту — Кукиз*15 и KORWIN вносят половину средств на пленарные заседания — 19.750 евро — и мы ставим по одному их вопросу в лист обсуждения. Но повестку формируем мы, мы же пишем текст итоговой Декларации.

В этой ситуации мы экономим средства, не поступаясь принципами.»


Заўвага: пільныя чытачы адзначылі тое, што згаданы ў лісце Adam Rynkowski мае вельмі кепскі ўзровень валодання польскай мовай, падобна на тое, што гэта пераклад расейскага тэксту на польскую мову праз Google Translate. Мы праверылі ў пошце Усоўскага згадкі пра пана Рынкоўскага і было выяўленае, што сам Усоўскі ў 2015 годзе атрымаў лісты з дадзенымі доступу да пошты adam.rynkowski@poczta.onet.pl, якія на момант напісання артыкулу яшчэ былі актыўныя. Далей Усоўскі падае пана Рынкоўскага як чалавека, які адказвае за рэкламу на ягоных праектах.

У лістападзе 2016 году Усоўскі пачаў кантактаваць з Андрэем Івановым, які працуе памочнікам абранага дэпутата Дзярждумы ад КПРФ Сяргея Шаргунова. Ён прапануе яму супрацу ў польскім напрамку.



Далей ён прапануе розныя праекты, а ў адным з лістоў згадвае Adam Rynkowski, як памочніка Паўла Кукіза і намякае на зніжку ў развязанні пытанняў. Цалкам мажліва, Rynkowski – фіктыўная асоба, створаная самім Усоўскім, каб махляваць з маскоўскімі куратарамі і прапаноўваць ім прывабныя зніжкі нібыта ад памочнікаў польскіх палітыкаў. Чалавек, які ня ведае польскую мову або ня мае дачыненняў у польскіх палітычных колах, цалкам мажліва, ня зможа праверыць слушнасць прапановаў Усоўскага-Rynkowski. Але каб пераканаць маскоўскіх куратараў ён выкарыстоўвае і падобную нязграбную камбінацыю.

Дзякуючы хакерам з «Кібэрхунты», мы спампавалі яшчэ і дамп пошты Adam Rynkowski (adam.rynkowski@poczta.onet.pl) – кожны асабіста зараз можна праверыць узровень валодання польскай мовай пана Усоўскага-Rynkowski.

Яшчэ адным праектам Усоўскага была «Ченстоховская декларация о запрете русофобии в Польше». Згодна з назвамі файлаў яе прапаноўвалі Затуліну («Единая Россия»), Слуцкаму (ЛДПР) і Малафееву (праваслаўны алігарх). 28 лістапада 2016 году ў адным з лістоў з назовам «Черногория VS Польша» Усоўскі камусьці распавядае пра тое, што мог бы выправіць становішча «К.В.» (Канстантына Валер’евіча Малафеева?) пасля правалу збройнага мяцяжу ў Чарнагорыі:

«Лена, здравствуйте!

В приложенном файле — то, что я гарантированно могу сделать в Польше. Легально, законно и достаточно быстро. Без всякой конспирологии, сугубо в правовом поле. Тем не менее — эффект от этой акции будет во сто крат значительнее, чем был бы от несостоявшейся бузы в Черногории.

Семь недель. С момента выдачи денег и до момента взрыва информационной бомбы в эфире.
После этого никто К.В. не вспомнит провала черногорской авантюры — все будут его знать, как замирителя Польши и человека, сделавшего первый (и самый главный) шаг по пути уничтожения польской русофобии.

Это не шутка.

Я это все реально могу сделать. В указанные сроки и за указанные деньги.»



Вядома, можна з усмешкай паставіцца да падобных планаў, аднак у наступных лістох мы выявілі дэталёвае апісанне выдаткаў на гэты план. Каштарыс – 75 тысячаў эўра.

Апроч нязграбных прапагандысцкіх акцыяў фонд Усоўскага рыхтуе і мерапрыемствы ў рэчышчы так званай «мяккай сілы» – калі пад выглядам культурнага абмену й узбагачэння адбываецца прасоўванне інтарэсаў Расеі ў краінах Усходняе Еўропы.

Вось на першы погляд бяскрыўдны культурны праект конкурсу дакументальных фільмаў «Моя Россия» ва Усходняй Еўропе ўсяго за 46100 эўра:



У той жа час гэты ж фонд Усоўскага аналізуе магчымасць правядзення рэферэндуму што да выхаду Славаччыны з NATO:



Варта зазначыць, што сярод файлаў атрыманых з кампутару Усоўскага, ёсць два цікавыя дакументы з назовам: “Проект Молдова — не Румыния” і “Проект Украина — не ЕС”. Згодна з зместам, адзін з аўтараў пазначаных дакументаў – Скорыкаў Іван Іванавіч, памочнік Канстантына Затуліна. Ніжэй пададзеныя мэты, якія маюць быць выкананыя ў межах гэтых праектаў:

Создание сообщества патриотически настроенных блоггеров, работающих в разных виртуальных средах, для оперативного решения информационно­пропагандистских задач по отстаиванию суверенитета Молдовы как пророссийского государства, ориентированного на ЕАЭС.

Под патриотизмом в данном контексте подразумевается молдавская политическая идентичность в противовес евроинтеграционному и унионистскому курсу. Важно сформировать понимание, что такая идентичность неразрывно связана с образом Молдовы как евразийского, а стало быть, пророссийского государства.

Создание сообщества патриотически настроенных блоггеров, работающих в виртуальной среде, для оперативного решения информационно­пропагандистских задач по отстаиванию пророссийского курса Украины. Важно сформировать понимание того, что идентичность Украины неразрывно связана с образом России как евразийского государства.

Высновы: ва Усходняй Еўропе і ў Беларусі, у прыватнасці, актыўна дзейнічаюць прарасейскія недзяржаўныя арганізацыі, якія пад выглядам культурніцкіх, дыскусійных і аналітычных пляцовак аналізуюць сытуацыю для правядзення прарасейскіх акцыяў. Часам гэта абсалютна бязглуздыя ідэі, якія застаюцца толькі на паперы і ў ліставанні з замоўцам.

Часам гэтыя мерапрыемствы не з'яўляюцца адкрыта прарасейскімі. Насамрэч, што можа быць кепскага ў конкурсе фільмаў? Аднак, падобным чынам вербуецца й гадуецца сеціва прарасейскіх элемэнтаў ва Усходняй Еўропе. Сёння гэта агенты культурніцкага ўплыву, але агентамі чаго яны будуць заўтра?

Пачынаецца ўсё з бяскрыўдных пікетаў падтрымкі Расеі, супроць дзеянняў ўкраінскай арміі на Данбасе і збораў дапамогі “наваросіі”, а потым адбываецца абмеркаванне з прадстаўнікамі разнастайных палітычных сілаў антыўкраінскіх акцыяў. Здавалася б няма нічога небяспечнага для нутранай палітыкі гэтых краінаў, але з цягам часу падобныя арганізацыі пачынаюць кантактаваць з памочнікамі дзейных палітыкаў і называюць канкрэтныя сумы за супрацу.

А потым раптоўна ва ўсёй Польшчы адбываюцца антыўкраінскія акцыі, якія адначасова нехта ва Украіне падагравае праз вандалізм польскіх пахаванняў.

Усоўскі і арганізацыі, падобныя ягонай, працягваюць дасылаць у Маскву ўсё новыя і новыя каштарысы за свае паслугі ў дэстабілізацыі сітуацыі ў Эўропе. След асабліва зазначыць, што дзейнасць Усоўскага небяспечная ў тым ліку для Беларусі, бо непасрэдна на ейнай тэрыторыі адладжаны механізм фінансавання радыкальных прарасейскіх рухаў. Апроч рэальнай пагрозы нацыянальнай бяспецы нашай краіны, здзяйсняецца адчувальны ўдар і па стасунках Беларусі з Польшчай і Украінай, бо на беларускай тэрыторыі беспакарана працуюць дэструктыўныя элементы «русскаго міра», які расейцы паводле вялізнай сумы фінанасавых выдаткаў будуць прасоўваць любым коштам.

«Матэр’ялы былі пададзеныя хактывістамі “Украінскага Кібэральянса” на эксклюзыўнай падставе для аналізу й апрацавання. Супольнасьць InformNapalm ня мае адказнасць за спосабы атрымання інфармацыі і ейнае паходжанне».

 

Матэр’ял да публікацыі падрыхтаваў Кірыла Мяфодзіеў.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын, InformNapalm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: