Апазіцыя дамагаецца змен у выбарчым заканадаўстве

Дэмакратычныя партыі і аб’яднанні Беларусі прынялі заяву аб неабходнасці ўнясення паправак у выбарчае заканадаўства.


Заява размешчаная на сайце Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якая ўваходзіць у працоўную групу па падрыхтоўцы змен у Выбарчы кодэкс. Рабочая група існуе ўжо некалькі гадоў. Як кажа лідар партыі АГП Анатоль Лябедзька, змены ў выбарчым кодэксе – гэта найважнейшая задача на сённяшні дзень:

 — Гэта няпростая цяжкая задача, бо для ўлады гэта палітычнае харакіры, яны не хочуць ісці на змены выбарчага заканадаўства. А што да міжнароднай супольнасці, дык яны таксама падабралі для беларускіх уладаў больш лёгкае хатняе заданне: адмена альбом араторый на смяротнае пакаранне. І мы гаворым, што гэта таксама актуальная праблема, але ўсё ж такі, калі мы хочам рэальных, хуткіх перамен у Беларусі, дык гэта свабодныя, сумленныя выбары.

У прынятай дэмакратамі заяве між іншым утрымліваецца заклік да ўладаў адмовіцца ад планаў правядзення рэферэндуму паводле дзейных цяпер правілаў і заканадаўства, якія “фактычна пазбаўляюць мільёны выбаршчыкаў права выбару”. Чарговыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары ў Беларусі маюць прайсці ў 2020 годзе.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!