Аператара «Белсату» тры гадзіны пратрымалі ў РАУСе

Аператара Аляксандра Баразенку затрымалі раніцай 9 мая ў Пухавіцкім раёне. Яго пратрымалі ў мясцовым РАУСе каля трох гадзін, затым адпусцілі. Нагодаю для затрымання стаў нумар машыны, які быццам бы выклікаў падазрэнні ў супрацоўнікаў ДАІ.
Аляксандр Баразенка

Аляксандр Баразенка

Раніцай 9 траўня затрымалі аператара «Белсату» Аляксандра Баразенку. Пра гэта ён сам паведаміў рэдакцыі а 8:40. Дзяжурны распавёў, што менавіта ў РАУС затрыманняў не было, у ІЧУ Аляксандра Баразенкі таксама няма.

Тут ёсць асобы дастаўленыя, але яны не затрыманы. З імі працуе супрацоўнік ДАІ.

Пазней стала вядома, што Аляксандр Баразенка сапраўды быў дастаўлены ў Пухавіцкі РАУС. Машыну, у якой ён ехаў, спынілі супрацоўнікі ДАІ. У міліцыі патлумачылі, што пасля праверкі аператара «Белсату» абяцаюць адпусціць.

Каля 12:00 Аляксандра Баразенку выпусцілі з РАУСа. Паводле яго, супрацоўнікі ДАІ спынілі машыну, якой ён кіраваў, каб праверыць, ці не знаходзіцца аўто ва ўгоне. Даішнікаў не задавальняў vin-нумар машыны. Машыну аддалі, узялі тлумачэнні.

Таксама Аляксандр Баразенка паведаміў, што адразу, як яго затрымалі, тэлефон стаў заблакаваны – хоць грошы на ім ёсць. Адразу, як яго адпусцілі, тэлефон зноў запрацаваў. 

baj.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: