«Апранайся па-беларуску, дзетка!» Беларусаў запрашаюць прыдумаць дызайн дзіцячай вопраткі

Мова — гэта модна.


У тым, што беларуская мова — гэта модна, упэўнены арганізатары конкурса ідэяў для дзіцячай вопраткі «Апранайся па-беларуску, дзетка!». Яны прапануюць усім жадаючым распрацаваць дызайн выяваў на дзіцячых цішотках: «Цішоткі з жартаўлівымі і прышпільнымі надпісамі — гэта нязменная рэч у гардэробе любога дзіцяці. Вы, безумоўна, заўважалі гэтую вопратку ў крамах, інстаграмах ды і на саміх дзетках. Але ці шмат надпісаў вы бычылі па-беларуску? У іншых краінах нават міжнародныя мемы і выразы шырока ўжываюцца на нацыянальнай мове. Давайце разам створым цікавыя цішоткі па-беларуску!» — заклікаюць арганізатары.

Якiя iдэi прымаюцца на конкурс: 

- тэкст альбо тэкст+малюнак па-беларуску – абавязкова! Вяселыя дзiцячыя жарты, мiлыя назвы i метафары цi нешта патрыятычнае – абмежаванняў няма 

 *у асобных выпадках вельмi трапнай iдэi могуць разглядацца малюнкi без тэкста 


 - калi iдэя руйнуе гендэрныя стэрэатыпы – проста выдатна! Арганізатары за свабоднае развiццё асобы ад самага нараджэння 


 - перавага аддаецца тым, чые iдэi – менавiта для дзетак, а не для дарослых цi агульныя 


 Тым, у каго ідэя патрэбуе мастацкай апрацоўкі, абяцаюць з гэтым дапамагчы. 


 Ідэі трэба даслаць на адрас dzietkam@gmail.com з пазначкай «конкурс». Лісты прымаюцца да 29.06.2020. 


«Па вынiках конкурса мы абярэм трох пераможцаў, якiя атрымаюць прызы. А з дызайнамi, якiя перамогуць, вырабiм цiшоткi i разыграем сярод бацькоў маленькiх беларусаў ды беларусачак. I няхай дзетачкi-кветачкi растуць моднымi з беларускай мовай!» — паведамляюць арганізатары. 


Конкурс ладзiцца Моладдзю БНФ у межах кампанii «Зробiм лепш 2020» пры падтрымцы Асамблеi НДА.


Падрабязней прачытаць пра ўмовы конкурса і сачыць за вынікамі можна тут.


Паводле прэс-рэліза



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: