Апытанне: перахварэць на СOVID-19 ужо магла пятая частка гараджан

Колькасць тых, хто перахварэў на СOVID-19, ужо магла перавысіць пятую частку гарадскога насельніцтва. Прынамсі, гэта вынікае з анлайн-апытання, праведзенага кампаніяй SATIO. 22% удзельнікаў апытання заявілі, што ў іх быў пацверджаны дыягназ "каронавірус". Акрамя тых, хто афіцыйна перахварэў, кожны трэці рэспандэнт лічыць, што ён таксама хварэў на СOVID-19.

На анлайн-семінары «Перспектывы вакцынацыі ад СOVID-19 у Беларусі: што думаюць людзі?» 21 красавіка былі прадстаўлены вынікі даследавання, якія тычацца ўспрымання сітуацыі з каронавірусам у краіне. Анлайн-апытанне было праведзена кампаніяй SATIO. Выбарка ўключала гарадское насельніцтва ад 18 да 64 гадоў. У апытанні ўзялі ўдзел крыху больш за 1009 чалавек.

Колькасць тых, хто захварэў і перанёс СOVID-19, паводле апытання, ужо перавысіла пятую частку гарадскога насельніцтва. 22% апытаных заявілі, што ў іх быў пацверджаны дыягназ "каронавірус". Акрамя іх, яшчэ кожны трэці лічыць, што ён хварэў на каронавірус.

Паводле звестак SATIO, сярод гарадскога насельніцтва ўжо перахварэлі на каранавірус прыблізна 1,232 мільёны чалавек. Даследчыкі патлумачылі такую лічбу тым, што 217 з 1009 апытаных у сакавіку заявілі пра дыягназаваны каронавірус, а гэта 21,7% гарадскога насельніцтва краіны ва ўзросце ад 18 да 64 гадоў. Паводле статыстыкі, гарадское насельніцтва ў маштабах краіны ў такім узросце складае 5,7 мільёна чалавек. Улічваючы, што ў выбарку не ўвайшлі людзі сталага ўзросту і насельніцтва з сельскай мясцовасці, колькасць захварэлых можа быць яшчэ большай.

Між тым, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі перахварэла прыкладна 350 тысяч чалавек.

Не давяраюць вакцыне і баяцца пабочных эфектаў

Адзначаецца, што беларусы станоўча ставяцца да прышчэпак у цэлым, амаль кожнаму рабілі хаця б абавязковыя прышчэпкі ў дзяцінстве. Беларусы згодныя з тым, што вакцыны — гэта добрая прафілактыка хваробы і яны дапамагаюць сур'ёзна не захварэць. Пры гэтым беларусы маюць адмоўнае стаўленне да абавязковага характару вакцынацыі.

Значна большы недавер у беларусаў выклікае вакцынацыя супраць COVID-19. 63% не гатовыя вакцынавацца. Сярод іх большая частка — гэта жанчыны. Зрабіць прышчэпку ад COVID-19 гатовыя толькі 37% апытаных.

Кіраўнік даследчых праектаў SATIO Філіп Біканаў адзначыў, што Беларусь знаходзіцца на адным з апошніх месцаў у свеце па жаданні вакцынавацца, а таксама мае самы нізкі працэнт тых, хто падтрымлівае абавязковую вакцынацыю паўналетняга насельніцтва.

Беларусы не гатовыя вакцынавацца, бо занепакоеныя магчымымі пабочнымі эфектамі, а таксама таму, што яны не давяраюць вакцыне.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: