Апытанне: самой цікавай эпохай у гісторыі Беларусі моладзь называе перыяд ВКЛ

Навучэнцы беларускіх ВНУ называюць эпоху ВКЛ адной з самых цікавых у гісторыі краіны. А самай значнай падзеяй — перамогу СССР над нацысцкай Нямеччынай. Такія вынікі даследавання, якое ў 2018 годзе правёў Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі.
Для даследавання былі апытаныя амаль 800 студэнтаў ВНУ ў Мінску, Магілёве і Горадні.

Моладзь прасілі выбраць найбольш значныя для Беларусі гісторыка-культурныя падзеі (этапы, працэсы і з’явы). Такім чынам, у топе апынуліся перамога СССР над нацысцкай Германіяй, спартыўныя дасягненні Беларусі, і — нечакана — палёт Гагарына.
У пытанні аб тым, якая эпоха ў айчыннай гісторыі падабаецца больш за іншых, лідарамі апынуліся ВКЛ і пачатак XXI стагоддзя. Хоць амаль кожны пяты рэспандэнт не змог адказаць на пытанне (18,9%, на графіцы гэтая доля не паказаная).

Удакладнім, што некаторыя з прапанаваных варыянтаў адказаў (эпоха Маскоўскага царства, Івана Грознага, Пятра I) наўпрост не адносяцца да беларускай гісторыі.
Даследаванне было праведзена ў 2018 годзе навуковым калектывам Інстытута сацыялогіі НАН: Наталляй Сасноўскай, Вольгай Міцкевіч і Дар'яй Карамызавай пад кіраўніцтвам кандыдата сацыялагічных навук, дацэнта Ірыны Лашук. Дадзеныя прадастаўлены TUT.BY навуковым супрацоўнікам Інстытута сацыялогіі Кірылам Стаселькам.

Паводле TUT.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Віктар
  • 2018-10-12 09:52:14
"Эпоха Пятра І" - гэта фініш!..
Складальнікі апытанкі ўспрымаюць саміх сябе і сваіх продкаў праз кантаслуп варожых дзяржаў! Гэта тое самае, што спытацца ў нашых бабуляў ці дзядуляў "Ты нарадзілася (-ўся) пры Адольфе Гітлеры ці пры Вільгельме Піку?". Пачуўшы такое пытаньне, чалавек проста лясьнецца аб падлогу! А тут яны, бач, апытаньне прыдумалі... Невучы і халуі!