«Арцём! Арцём!» Паглядзіце, як людзі сустракалі лекара Арцёма Сарокіна каля будынка суда (відэа)

Нагадаем, сёння быў аб'яўлены прысуд па справе журналісткі і лекара. Згодна з прысудам, Кацярына Барысевіч атрымала шэсць месяцаў зняволення і штраф у памеры 100 базавых велічынь (2900 рублёў), Арцёму Сарокіну прысудзілі 2 гады калоніі і штраф у памеры 50 базавых велічынь (1450 рублёў), але з адтэрміноўкай на год. Лекара вызвалілі ў залі суда, журналістка застанецца ў няволі да 19 мая, перадае карэспандэнт «НЧ» Дзмітрый Дзмітрыеў.
Фота «Наша Ніва»

Фота «Наша Ніва»

Паглядзіце, як людзі сустракалі лекара Арцёма каля будынка суда. Яго сустракалі на волі жонка і сваякі. На ўсе пытанні ён адказаў, што вельмі хоча дадому да дзяцей, астатняе потым. Адзначыў таксама, што вінаватым па справе сябе не прызнае.

Відэа «Медыязона».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: