Арцыбіскуп Кандрусевіч пра сваю адстаўку: Людзі мяняюцца, а касцёл застаецца

Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч абвясціў аб сваёй адстаўцы вернікам прама падчас імшы, якую ён здзейсніў у дзень свайго 75-годдзя, 3 студзеня ў мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.
«Вы ведаеце, што па кананічнаму праву біскуп, які дасягнуў ўзросту 75 гадоў, павінен прасіць Папу вызваліць яго ад яго абавязкаў, — нагадаў каталіцкі іерарх. — Сёння ў 12.00 па рымскім часе, у 14.00 па беларускім часе, Ватыкан абвясціў, што Папа прыняў маю просьбу. Гэта рэальнасць, ад гэтага мы не можам ўцячы».

«Мінска-Магілёўская архідыяцэзія не застаецца без кіраўніка. Апостальскім адміністратарам прызначаны біскуп Казімір Велікаселец, прашу вас прыняць яго з адкрытым сэрцам. Напэўна, вы яго добра ведаеце. Касцёл павінен жыць. Людзі мяняюцца, а касцёл застаецца. Дзякуй вам усім, прыміце дабраславенне», — дадаў ён.

Рашэнне аб адстаўцы арцыбіскупа Кандрусевіча было апублікавана 3 студзеня ў свежым бюлетэні Залы Друку Святога прастола. Арцыбіскуп Кандрусевіч узначальваў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію з 2007 года.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: