Арцыбіскуп Кандрусевіч выдаў Дэкрэт аб бласлаўленні велікодных страваў дома

Сёлета каталіцкія біскупы ў Мінску не будуць бласлаўляць стравы на велікодны стол. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 8 красавіка выдаў Дэкрэт аб благаслаўленні велікодных страваў у хатніх умовах.
Фота Віталія Палінеўскага


Фота Віталія Палінеўскага

У Мінску не будуць бласлаўляць стравы на велікодны стол у Вялікую суботу 11 красавіка. Пра гэта паведамляецца на сайце Мінска-магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёла.

Бласлаўляць стравы меліся арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Юрый Касабуцкі. Аднак Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі вырашыла адмовіцца ад гэтага абраду ў сталічных парафіях, каб пазбегнуць вялікіх збораў людзей ва ўмовах пандэміі каронавіруса. 

У сувязі з гэтым арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зацвердзіў парадак і тэкст малітвы благаслаўлення велікодных страваў у хатніх умовах. Гэтую выключную магчымасць ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі арцыпастыр даў вернікам на Вялікдзень 2020 года.

Калі не атрымалася благаславіць велікодныя стравы ў святыні, сёлета гэта можа зрабіць дома бацька сям’і або старэйшая асоба.

Пасля таго, як на традыцыйнае святочнае снеданне збярэцца ўся сям’я, на стале запальваецца свечка і гучыць традыцыйнае велікоднае прывітанне «Хрыстус уваскрос! Алелюя!».

Потым хтосьці з прысутных чытае ўрывак з Евангелля паводле Мацвея, у якім апавядаецца пра тое, як раніцай жанчыны прыйшлі да магілы і першымі даведаліся ад анёла, што Хрыстус уваскрос.

Пасля Евангелля кіраўнік прамаўляе малітву благаслаўлення, якую можна спампаваць ТУТ>>>
Затым усе разам моляцца: Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

Супольная малітва завяршаецца знакам крыжа.

Паводле catholic.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: