Арганізатары Чарнобыльскага шляху-2018 запусцілі краўд-кампанію на Talaka.by

Усяго патрабуецца 5 тысяч рублёў. На дадзены момант сабралі толькі тры адсоткі ад неабходнай сумы – 182 рублі, якія ахвяравалі 17 асобаў.
Сярод патрэбаў тых, хто ладзіць падзею пазначана рэклама ў сеціве, друк улётак, аплата паслуг хуткай дапамогі, арэнда плазмавага экрану і інш.

За кожнае ахвяраванне арганізатары падрыхтавалі ўзнагароду. Тым, хто ахвяруе 5 рублёў – даюць налепку «з антыатамнай сімволікай», за 20 рублёў абяцаюць крэатыўную паштоўку, за 200 рублёў можна будзе ўсталяваць падчас мітынгу свой банэр, а за 500 пачуць асабістую падзяку са сцэны ад арганізатараў.

Нагадаем, удзельнікі Чарнобыльскага шляха збяруцца а 18:00 каля кінатэатру «Кастрычнік». А 18:30 пачнецца шэсце па маршруце праспект Незалежнасці – Сурганава – Арлоўская да памятнага знаку «Ахвярам Чарнобыля». Паміж 20:00 20:30 тут пройдзе малітва-мітынг. «Белсат» будзе трансляваць акцыю ўжывую.

Раней Менгарвыканкам не зацвердзіў фармат «Чарнобыльскага шляху-2018», прапанаваны апазіцыяй. Гарадскія ўлады не дазволілі правесці мітынг ля Акадэміі навук, а ў якасці месца збору дэманстрантаў прапанавалі пляцоўку ля кінатэатру «Кастрычнік».

Акрамя таго, улады скарацілі працягласць мітынгу каля Чарнобыльскай капліцы.


Паводле belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: