Арганізатары фестываля Viva Braslav-2019 адмовілі ва ўдзеле непажаданым арганізацыям

Арганізатары штогадовага музычнага фестываля Viva Braslav Open Air за тры дні да пачатку адмовілі ва ўдзеле камандзе Кансультацыйнага цэнтра па актуальным міжнародным практыкам і іх імплементацыі ў праве „Хьюман Константа«. Пра адмову паведамляецца на старонцы арганізацыі ў фэйсбуку:


“Пакуль мы арганізуем канферэнцыі з дзяржаўнымі органамі і бізнэсам, праводзім асветніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, і робім правы чалавека моднымі, перастрахоўшчыкі на месцах стрэмаюцця і цэнзуруюць прысутнасць арганізацый грамадзянскай супольнасці на фестывалі Viva Braslav. Як і шматлікія выдатныя ініцыятывы і арганізацыі нас запрасілі на спецыяльную пляцоўку сацыяльных актыўнасці на Viva Braslav… Але за тры дні да фэсту даведаліся, што ... «тры арганізацыі не прайшлі праверку ў кантралюючых органах». Сярод трох шчасліўчыкаў - Human Constanta".

Сярод тых, хто таксама атрымаў адмову – арганізацыя АБФ (Актыўным Быць Файна) і ЗБС (Задзіночанне беларускіх студэнтаў).

Паводле spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!