Аркадзь Ізраілевіч патрабуе ад «Новага часу» 40 тысяч рублёў

Яшчэ тысячу рублёў ён хоча атрымаць ад Дзяніса Івашына. Такія патрабаванні выстаўленыя ў зыску аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, што падаў у суд Савецкага раёна Мінска спадар Ізраілевіч.


Па меркаванні Ізраілевіча, «рэдакцыяй газеты «Новы час» былі апублікаваныя шэраг артыкулаў, якія істотна парушаюць належныя мне (Ізраілевічу – рэд.) і ахоўваемыя законам такія нематэрыяльныя правы, як гонар, годнасць і дзелавая рэпутацыя».

Па ягоным меркаванні, артыкулы аўтара Дзяніса Івашына «па сваім змесце ў цэлым і асобныя выказванні аўтара, у прыватнасці, змаляюць мае гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю».

Як кажа Ізраілевіч, са зместу артыкулаў яўна вынікае, што менавіта ён і належнае яму ТАА «ІВ» з'яўляюцца канцавым бенефіцыярам будаўніцтва рэстарана ў Курапатах. Ізраілевіч адзначае, што будаўніцтва рэстарана «Паедзем, паядзім» выклікае «супярэчлівыя» водгукі сярод грамадства. «У шэрагу асобаў пасля прачытання артыкулаў склалася ўстойлівае негатыўнае стаўленне да мяне як да бізнесмена, здольнага забудоўваць месцы гістарычнай памяці дзела атрымання камерцыйнай выгады», — піша Ізраілевіч.


Ён адзначае, што пасля выхаду артыкулаў на яго старонкі ў сацыяльных сетках «пачалі паступаць скрайне непрыемныя і нават зняважлівыя каментары».

Адначасова Ізраілевіч не хавае, што асабіста знаёмы з бізнесоўцамі — фігурантамі расследавання Івашына, аднак «не маю ніякіх юрыдычных адносінаў да будаўніцтва рэстарана «Паедзем, паядзім» і тым кампаніям, якія пералічаныя ў артыкуле».

Ізраілаевіч падкрэслівае, што ў яго добрая рэпутацыя ў бізнесе, а яго кампанія існуе 26 гадоў, і звяртаецца да пратаколу пасяджэння навукова метадычнай рады па Курапатах №115 ад 20.12.2005 года, сябрам якога быў Аляксей Мартынаў. У гэтым пратаколе Мартынаў быў пазначаны, як галоўны архітэктар «ІВ». «На падставе гэтага Дзяніс Івашын выбудоўвае звязаны са мною карупцыйны падтэкст», — сцвярджае Ізраілевіч і піша, што насамрэч Мартынаў быў звольнены з «ІВ» яшчэ 21.01.2005.


«… Такім чынам, я вымушаны пастаянна апраўдвацца і даказваць сваю недатычнасць да будаўніцтва рэстарана, у цэлым, і да пытанняў прыняцця рашэнняў па гэтым аб'екце, у тым ліку шляхам уцягвання ў гэты працэс службовых асобаў у прыватнасці», — піша бізнесовец.

«Лічу, што апублікаваныя артыкулы прыніжаюць мой гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю ў грамадскім меркаванні і меркаванні асобных грамадзян з пункту погляду выканання законаў і норм маралі, у сувязі з чым я адчуваю пачуццё крыўды, несправядлівасці, а таксама перажывання з нагоды верагоднасці зніжэння грамадскай ацэнкі маіх маральных і дзелавых якасцяў. Распаўсюджаныя адказчыкамі звесткі ўяўляюць мяне перад іншымі асобамі ў негатыўным святле, з-за чаго я адчуваю моцныя эмацыйныя перажыванні, перыядычна горшае і маё фізічнае самаадчуванне».



На падставе гэтага спадар Ізраілевіч патрабуе абвяржэння звестак, якія, па яго меркаванні, зневажаюць яго гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю, і думае, што 40 тысяч рублёў ад «Новага Часу» і тысяча ад Івашына дапамогуць яму перажыць «пачуццё крыўды і несправядлівасці».

Папярэдняе судовае пасяджэнне прызначана на 29 жніўня.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Алесь
  • 2018-08-15 17:22:45
Думае, што калі ёсць пракладка ў выглядзе офшора, то можна смела сябе паводзіць і хлусіць? Улады сёння на баку кабака на касцях, заўтра, перад выбарамі, будуць яго асуджаць, а вінаватых - накажуць. І хлусня Ізраілевіча будзе выкарыстана супраць яго ж.
Поспеху газеце ў судзе, праўда с вамі!
  • Люстэрка
  • 2018-08-15 20:33:51
"Эмацыйныя перажыванні" і "фізічнае самаадчуванне" у пазове ніяк не пацверджаныя дакументальна. Няма даведкі ад псіхіатра аб перанесеным неўрозе ці даведкі з лякарні, якая сведчыць аб тым, што таварыш Зайдэс лячыўся ад захворванняў, якія маглі б быць выкліканыя стрэсам ці неўрозам.
Таму няма юрыдычнай падставы патрабаваць кампенсацыі.
  • Люстэрка
  • 2018-08-15 20:36:50
Скрыншот паведамлення старонніх асобаў у Фэйсбуку з выказаным асабістым меркаваннем не можа быць падставай для пераследу аўтара артыкула і рэдакцыі. Абаронцы Зайдэса таксама ў Фэйсбуку шмат чаго пішуць. На падставе іх допісаў па логіцы Зайдэса рэдакцыя павінна патрабаваць кампенсацыі маральнай шкоды ў самаго Зайдэса.
  • Алена
  • 2018-08-15 21:51:59
Толькі пакуль што не Зайдэс патрабуе кампенсацыі, а Ізраілевіч :)
  • Люстэрка
  • 2018-08-15 23:08:19
Праўда ваша, Алена. Памылка выйшла.
Прашу рэдакцыю мяне паправіць.
Спадзяюся, што таварыш Зайдэс не возьме прыклад з таварыша Ізраілевіча, і мне не давядзецца пісаць аналагічны каментар пра Зайдэса.
Хаця баюся, што калі суд прыме бок той часткі грамадства, якое не бачыць нічога дрэннага ў п’янках і скоках на батутах каля месца генацыду беларусаў, то і сурысы-зайдэсы-дубковы-і гэтак далей пачнуць свае атакі праз суд.
  • Люстэрка
  • 2018-08-15 20:44:51
Магчыма трэба падаць сустрэчны зыск з патрабаваннем правесці экспертызу і высветліць, хто насамрэч датычны да будаўніцтва рэстарану, хто арэндуе зямлю пад ім, хто яго ўладальнік, канцавы бенефіцыяр і гэтак далей. Таварыш Зайдэс патрабуе абвяржэння звестак пра яго. Абвяржэнне павінна быць заснавана на юрыдычна пацверджаных фактах, каб іншыя асобы не прад'явілі ў сваю чаргу свае прэтэнзіі да рэдакцыі і самога Зайдэса.
  • Мікалай
  • 2018-08-16 05:24:08
Сваю дзелавую рэпутацыю Израилович падарваў, калі не здолеў разлічыць камерцыйныя рызыкі па праекце "на касцях".
Цяпер ужо ўсе ведаюць, што на старасці гадоў страціў хватку.
Падвяла сквапнасць.
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-18 09:32:11
Позиция Дениса в этом деле мне представляется слабой из-за первой бумаги, где красным в протоколе согласования эскизного проекта особо выделено имя участника из ООО, т.е. ссылка на фирму исца. В тоже время в копии иска в неприложенном вельми разумным Новым часом копии приказа об увольнении этого участника №2/к стоит дата 21.01.2015, а не 2005, как сказано в иске. Повторяю: НЧ ОБЯЗАНО было опубликовать ФСЕ документы иска или оставаться й надалей вельмі разумным выданнем. И так, в связи с несоответствием ДАТ (2015 и 2005) работы спеца из протокола, НЧ должно зацепиться за это в части "чести, достоинства и деловой репутации" исца. К тому же ПО-МОЕМУ НЧ за короткое время, что осталось до суда, надо увидеть ОРИГИНАЛ протокола и, как слабый аргумент, ссылаться в суде на него, мол, там это имя и ООО, т.е. ссылка на фирму исца. А также надо в суде запросить ТРУДОВУЮ КНИЖКУ спеца для сверки соответствия даты приема и увольнения его на работу в ООО.
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-19 00:49:10
моё раз'ясненіе моей фразы: "...НЧ должно зацепиться за это в части "чести, достоинства и деловой репутации" исца".

Істец патрабуе абвяржэння звестак, якія, па яго меркаванні, зневажаюць яго гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю, но в тоже время в іске пріводіт противоречивую инфу о дате увольнения своего бывшего сотрудника, что ПО-МОЕМУ есть факт не подобающей "чести, достоинства и деловой репутации" истца.
  • grub
  • 2018-08-28 02:17:50
Анатоль, калі на момант паседжаньня камітэта нейкая асоба прысутнічала ў ім як "Архітэктар фірмы X" (што зафіксавана ў пратаколе паседжаньня), а насамрэч ужо там не працавала -- то хіба гэта не праблемы Мінгарвыканкама і фірмы Х (а можа і пракуратуры, хаця тэрмін даўніны хутчэй за ўсё прайшоў)?

Газэта канстатуе факт таго, што ў якасьці прадстаўніка фірмы Х чалавек удзельнічаў у паседжаньні камітэта. Ці правамоцна ён у гэтай ролі выступаў -- абсалютна іншае пытаньне.
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-18 09:38:51
P.S. то, что не втопталось в коммент выше:
Как только в суде Новы час прамовіць хоць слова аб ахвярах злачыннага сталінскага рэжыму ля урочышча Курапаты, то з гэтага моманту можете сливать воду - вы проиграете, и наоборот, если ни разу про это не вякните, то шанс не проиграть суд есть.
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-18 10:13:39
И о скрине из фэйсбук про слова об Освенциме, о чем сказано в иске.

У фэйсбук своя политика и фэйсбук сам в своем комьюните, в соответствии с своей политикой, решает что может быть опубликованао, а что нет. То есть истцу, если не понравился текст комментария, следовало обращаться к фэйсбук и прикладывать в обращении скрин с словами об Освенциме, а не в иске к Новому часу.
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-19 00:43:06
дадатак ці ўдакладненне да майго камента:
ФЭЙСБУК иностранная соцсеть, зарегистрированная в США, а значит действует по законам Соединенных Штатов Америки, а не Республики Беларусь.
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-18 12:43:09
Уточнение к первому комментарию. Там где я говорил о ТРУДОВОЙ КНИЖКЕ.
Понятно, что за 15-летнее время, что живу за пределами РБ, у вас могли и книжки трудовые упразднить. Однако суть сказанного мной от этого не меняется, а именно: Новы Час должен удостовериться сам и удостоверить суд, что приказ №2/к ОТ ТАКОЙ-ТО ДАТЫ (об увольнение упомянутого выше чела) существовал, а потому НЧ возможно потребуется и другие документы подтверждающие ДАТУ увольнения, которые знаете вы, в соответствии с действуюшим Законом РБ, которые мне неизвестны.
В любом случае подача исцом иска в суд с несколькими разными дадатами увольнения чела должно стать твоим НЧ козырем в этой игре.

Также в этой судебной теме забудьте о каких-то якобы нападках на незалежныя СМИ.
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-19 00:57:21
І на счет слез друзей і товаріщей істца

Я тут в Бронксе разрыдался после чтения иска и ведро слез наплакал от того, что друзья истца плакали крокодайловыми слёзами. Слухай сюды, НЧ, няхай сябры істца падкацяць да суда бочкі сваіх наплаканых слёз, зразумела з паперамі экспертаў ДНК, маўляў, гэта іх слёзы, а я дашлю ў суд сваё вядро слёз АД СМЕХУ. Няхай суд пацешыцца ад змагара-істца, якому да поўнага шчасця не хапае 40тыс беларускіх рублёў.
  • Anatol Starkou
  • 2018-08-19 01:08:29
Не сц#, Дзяніс. Прарвёмся!

Каментаваць