Арыштавалі віцяблянку, якая падчас бойкі міліцыі і пратэстоўцаў стукнула нагой службовы бус

Сілавікі палічылі прычыненую ім шкоду — 405 рублёў. Дзяўчына часткова кампенсавала яе. Аднак віцяблянку ўсё адно ўзялі пад варту і завялі крымінальную справу, паведамляе tut.by

Віцяблянку, якая 4 кастрычніка падчас бойкі сілавікоў і дэманстрантаў на вулічным шэсці ўдарыла нагой міліцэйскі аўтамабіль, арыштавалі. Паводле інфармацыі з Генпракуратуры, пад варту дзяўчыну ўзялі з санкцыі пракурора Віцебска.

Следства ўстанавіла, што 22-гадовая жыхарка Віцебска 4 кастрычніка ўдзельнічала ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Каля дома № 74 на Маскоўскім праспекце адбылася бойка сілавікоў і дэманстрантаў.



Пракуратура паведамляе, што дзяўчына падчас бойкі міліцыі і пратэстоўцаў «нанесла некалькі ўдараў нагой» па службовым мікрааўтобусе Ford Transit, а потым «кінула ў аўтамабіль палку».

МУС раней паведаміла, што «ў буса пашкоджаныя заднія дзверы». Сілавікі палічылі прычыненую ім шкоду — 405 рублёў. Дзяўчына часткова кампенсавала яе.

Пракуратура Віцебска завяла крымінальную справу аб хуліганстве, а дзяўчыны ўзялі пад варту.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: