Асцярожна: тэлеграм-канал «Белые халаты» ўзламаны. Дапоўнена

Тэлеграм-канал медыкаў "Белые халаты" ўзламаны. Увечары на канале з'явіўся зварот да медыкаў і была зменена аватарка. 


Верагодна, гэта зрабілі тыя ж, хто ўзламаў тэлеграм-канал Міколы Дзядка. Ва ўсялякім выпадку, зменены лагатып канала такі ж.

Адзін з адмінаў канала Белые халаты паведаміў пра стварэнне рэзервовага канала.

У тэлеграм-канале "Белыя халаты" публікавалася інфармацыя пра пратэсты медыкаў, сапраўдную сітуацыю ў медычных установах краіны, у тым ліку, у звязку з каронавірусам, тут жа ў свой час можна было пабачыць сапраўдную інфармацыю пра стан здароўя Рамана Бандарэнкі і г.д.

Дапоўнена: на новым канале "Белых халатаў" патлумачылі, што адбылося. "Акаўнт аднаго з адміністратараў канала "Белыя Халаты" быў «захоплены». Ну, як захоплены? У губазіка няма такіх ведаў, каб узломваць абароненыя (хоць бы двайной аўтэнтыфікацыяй) акаўнты ў тэлеграме. Верагодней за ўсё, адмін быў затрыманы, і губазікам атрыманы фізічны доступ да прылады (смартфон і/або кампутар)".


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: