Аштрафавалі на 4,5 млн і затрымалі адразу пасля вынясення вердыкту

Суд Гомельскага раёну прызнаў сябра ГА «БАЖ» Кастуся Жукоўскага вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ.



Паводле суддзі, журналіст займаўся незаконным вырабам прадукцыі СМІ (сюжэт для «Белсату»). Жукоўскага аштрафавалі на 25 базавых велічыняў (4,5 млн рублёў). Адразу ж па заканчэнні працэсу Жукоўскі паспрабаваў зняць на відэа шыльду на будынку суда, за што быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Разам з журналістам затрымалі і яго калегу Наталлю Крывашэй.
 
 
24 красавіка Кастуся Жукоўскага ўжо штрафавалі на 5,4 мільёна рублёў за тое, што ён «незаконна інтэрв’юяваў жыхароў вёскі Буда-Галовіцкая Нараўлянскага раёну».
 
 
На пачатку красавіка журналісту далі штраф за матэрыял «За забітае дзіця пакаралі педагогаў ды медыкаў», апублікаваны 6 лютага на belsat.eu.
 
 
За супрацу з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі ў гэтым годзе ў Беларусі ўжо 13 разоў штрафавалі незалежных журналістаў. Яшчэ некалькі аналагічных спраў чакаюць разгляду.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!