Астравец. Пікет да 30-годдзя Чарнобыля забаранілі

Астравецкія ўлады адмовілі актывісту АГП Мікалаю Ўласевічу ў дазволе правесці ў раённым цэнтры пікет «30 гадоў пасьля Чарнобыля: Астравецкая АЭС — гэта нам трэба?»

Паводле Ўласевіча, улады спаслаліся на тое, што пры падачы заяўкі парушаны артыкул 5 Закона РБ «Аб масавых мерапрыемствах» «у частцы тэрмінаў падачы заявы, месца правядзення масавага мерапрыемства».


Актывіст з гэтым цалкам не пагаджаецца:


«Напэўна, у нашых уладаў нешта дрэнна з арыфметыкай, бо паводле заканадаўства заяўка на правядзенне пікета падаецца за 15 дзён, і я гэты тэрмін не парушыў. А што да месца правядзення, то я папрасіў у сувязі са значнасцю падзеі дазволу правесці пікет у цэнтры гораду, а не на задворках недзе ў лесапаркавай зоне, як гэта рэкамендуе райвыканкам. Усе значныя мерапрыемствы ў горадзе ўлады праводзяць у цэнтры гораду, і гэта нікому не замінае, а мяне выштурхоўваюць на задворкі, нібыта я хачу нагадаць людзям пра нешта непатрэбнае.

А я хачу нагадаць людзям пра важнае, бо пасля Чарнобыля мінула 30 гадоў, а ўлады імкнуцца нічога не казаць пра наступствы, а будуюць у нас новую АЭС. Трэба проста сябе не паважаць, каб праводзіць такі пікет там, дзе людзі выгульваюць сабак. Мне вельмі шкада, што нашы ўлады так ставяцца да такой значнай праблемы
».



Паводле svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: