Асуджаную журналістку Кацярыну Барысевіч адправілі па этапе за тыдзень да вызваленьня

Днямі Кацярыну Барысевіч перавялі з Жодзінскага СІЗА ў Магілёў. Цяпер, імаверна, яе этапуюць у жаночую калонію ў Гомелі.


Тэрмін зняволення журналісткі заканчваецца 19 траўня, паведаміляе TUT.BY.

Кацярыну Барысевіч і лекара БСМП Арцёма Сарокіна затрымалі 19 лістапада 2020 года. Іх абвінавацілі ў разгалошванні медычнай таямніцы, што, на думку Генпракуратуры, пацягнула за сабой цяжкія наступствы.

13 лістапада 2020 году пад аўтарствам Кацярыны Барысевіч выйшаў артыкул, у якім са спасылкай на медычныя дакументы і каментар лекара сцвярджалася, што ў крыві Рамана Бандарэнкі не было выяўлена этанолу. Лукашэнка перад гэтым заявіў, што збіты да смерці хлопец быў п’яны.

2 сакавіка Кацярыне Барысевіч прысудзілі 6 месяцаў пазбаўлення волі. Прысуд абскардзіла пракуратура, але беспаспяхова.

Лекара Арцёма Сарокіна асудзілі на два гады калоніі з адтэрміноўкай на адзін год.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: