Ашмянская мытня, супрацоўнікаў якой судзяць у Мінску, з 1 кастрычніка спыніць існаванне

Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Юрый Сянько, паведамляе БЕЛТА.
Маладыя супрацоўнікі Ашмянскай мытні, 2015, фота osh.by

Маладыя супрацоўнікі Ашмянскай мытні, 2015, фота osh.by

Зона адказнасці Ашмянскай мытні, па словах кіраўніка ДМК, пярэйдзе пад юрысдыкцыю Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Персанал будзе пераведзены у памежныя пункты мытнага афармлення, у іншыя аддзелы. Частку адміністратыўнага апарату, якая выконвала функцыі кіравання на ашмянскім напрамку, скароцяць.

Паводле Сянько, у мытным камітэце «працягваюць працаваць над тым, каб увесь асабовы склад вынес вельмі сур'ёзныя высновы з шэрагу справаў, па якіх службоўцы, у прыватнасці ашмянскія мытнікі, былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці».

Нагадаем, што ў сакавіку 2015 году з 96 супрацоўнікаў «Каменнага Логу» супрацоўнікі КДБ арыштавалі 58 чалавек. З восені 2016 справы фігурнатаў разглядаюцца ў судах Мінска. Паводле версіі следства супрацоўнікі Ашмянскай мытні прапусцілі 4.5 тысяч фур з кветкамі за плату ад 80 да 250 даляраў за машыну. На хабарах супрацоўнікі мытні зарабілі, паводле следчых, каля 900 тысяч даляраў.


Паводле tut.by





Каментаваць