«Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» хочуць прызнаць тэрарыстычнай арганізацыяй

Генеральны пракурор Андрэй Швед па прапанове КДБ накіраваў у Вярхоўны суд заяву аб прызнанні фарміравання «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» (АГСБ) тэрарыстычнай арганізацыяй і аб забароне яе дзейнасці на тэрыторыі краіны.
Фота Генпракуратуры

Фота Генпракуратуры

У паведамленні пракуратуры гаворыцца, што арганізацыя АГСБ была створаная ў верасні 2020 года пад кіраўніцтвам грамадзяніна ФРГ Дзяніса Хофмана з мэтай аб'яднання радыкальна настроеных грамадзян для ўдзелу ў гвалтоўнай змене дзяржаўнай улады і тэрактах у Беларусі.

Паводле звестак пракуратуры, прадстаўнікі АГСБ стварылі Telegram-каналы і чаты, з дапамогай якіх вербавалі радыкалаў і навучалі іх вырабу самаробных выбуховых прылад і тактыцы сілавога процідзеяння праваахоўнікам.

«У якасці каардынатараў злачыннай дзейнасці выступалі грамадзяне краін Еўрасаюза і грамадзяне Беларусі, якія пражываюць там. Кіраўнікі і актыўныя ўдзельнікі гэтай структуры прыступілі да непасрэднага здзяйснення актаў тэрарызму для дэстабілізацыі грамадскага парадку, аказання гвалтоўнага ўздзеяння на органы ўлады. З красавіка 2021 года ў супольнасці абмяркоўвалі і планавалі мерапрыемствы па падпале і выбуху будынкаў, збудаванняў, аўтатранспарту», — гаворыцца ў паведамленні.

У ведамстве адзначылі, што ў дачыненні да ўдзельнікаў АГСБ праводзіцца расследаванне па двух артыкулах КК: арт.289 («Акт тэрарызму») і арт. 359 («Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча»).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: