Аукцыён салідарнасці. Кошт залатога медаля ЧЕ-2005 лёгкаатлеткі Надзеі Астапчук дасягнуў 11 100$.

Кошт залатога медаля чэмпіянату Еўропы-2005 вядомай беларускай лёгкаатлеткі Надзеі Астапчук на дабрачынным аўкцыёне дасягнуў 11 100$. Да завяршэння аўкцыёну засталося 2 дні.


Калі прызёр Алімпіяды, чэмпіёнка свету і Еўропы ў штурханні ядра Надзея Астапчук ўвайшла ў Каардынацыйны савет, яна сказала, піша «Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці»:

— Беларусь абавязкова будзе самай шчаслівай краінай. Усё, што мы задумалі, у нас абавязкова атрымаецца. Вядома, гэта зойме нейкі час, але мы абавязкова да гэтага прыйдзем. Будуць выкананыя правы чалавека, будзе адноўленая законнасць, будзе сумленнае і аб'ектыўнае судзейства, перад якім будуць усе роўныя: і чыноўнікі, і рабочыя, і юрысты, і адвакаты, і прэзідэнты, і міністры. У нас абавязкова ўсё гэта атрымаецца. Абавязкова мы да гэтага прыйдзем і будзем спадзявацца, што гэта зойме ў нас мінімальная колькасць часу.

Усе атрыманыя з аўкцыёну сродкі пойдуць у «Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці». Задачай Фонду з'яўляецца падтрымка спартсменаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю, а таксама тых, хто гатовы адкрыта выказвацца аб падзеях, якія адбываюцца ў Беларусі. Гаворка не толькі аб матэрыяльнай складнікам, але і юрыдычнай, і псіхалагічнай падтрымцы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: