Аўтапратэст. Кіроўцы пачалі запавольваць рух на вуліцах сталіцы, але затораў пакуль няма

У Мінску кіроўцы пачалі запавольваць рух на буйных магістралях. Сутнасць акцыі заключаецца ў тым, што паток зніжае хуткасць да 20–30 кіламетраў на гадзіну. 

Пра гэта паведамляюць чытачы tut.by і дасылаюць відэа пра тое, што робіцца на дарогах у Мінску.

На праспекце Дзяржынскага машыны павольна рухаюцца і сігналяць.‍

Тое ж і на  вуліцы Няміга — кіроўцы едуць павольна і сігналяць.

 Нягледзячы на гэта, затораў у Мінску пакуль не назіраецца. Максімум на 10.30 раніцы — 2 балы.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: