«Аўтазакі» для настаўнікаў, крэдыты і Дзень незалежнасці. Найважнейшае за 25 жніўня

Як бы ўлада не казырылася сваёю ўяўнай «моццу», насамрэч, калос апынуўся на гліняных нагах. Імя гэтым гліняным нагам — эканоміка. Але пра ўсё патроху.


У Мінску не сцішваюцца акцыі пратэсту супраць сфальсіфікаваных выбараў і міліцэйскага бязмежжа. Гэтым разам да Міністэрства адукацыі прыйшлі настаўнікі. Іх, найперш, абурылі словы Лукашэнкі пра тое, што «ідэалагічна няправільным» педагогам не месца ў школе. Але і наконт выбараў настаўнікі таксама выказаліся — бо ў нас традыцыйна лічыцца, што «касцяк» выбаркамаў складаюць настаўнікі. А гэтым настаўнікам вельмі хутка з баьцкамі сваіх вучняў размаўляць!

Таму зараз педагогі думаюць, як распачаць страйк 1 верасня. У адрозненне ад працоўных, яны — бюджэтнікі. І як паступаць у гэжтай сітуацыі, невядома.

А ўлада яшчэ больш раззлавала гэтых людзей, прыгнаўшы да іх унутраныя войскі і машыны для разгону дэманстрацый.

Варта зазначыць, што адначасна з настаўнікамі на вуліцу выйшла Акадэмія навук.


Лукашэнка правёў нараду па эканамічных пытаннях. Ён пакуль не да канца зразумеў, у якое становішча трапіў. Але задумаўся, што 3,3 мільярды долараў мы павінны аддаць у гэтым годзе па знешніх даўгах. Таму ён даручыў ураду шукаць грошы на рэструктурызацыю доўгу.

Звычайна мы рэструктуруем пазыкі ў памеры прыкладна паўтары мільярды долараў — у асноўным, расійскіх крэдытаў. Але Расія плануе цалкам перакрыць гэтую крыніцу. ЕС грошай, зразумела, не дасць, а Кітай дае крэдыты толькі звязаныя. Таму, падаецца, «місія невыканальная».


У Маладзечне пахавалі Мікіту Крыўцова, які знік у час пратэстаў, а потым яго цела знайшлі ў лесапарку ў раёне Парніковай вуліцы ў Мінску. Паводле інфармацыі Следчага камітэту, ён засіліўся, і яго смерць не носіць крымінальнага характару. Аднак родзічы кажуць, што ён быў збіты на горкі яблык, і на целе не было жывога месца — так дзейнічаў АМАП у час затрыманняў. Родныя чакаюць заключэння незалежнага судова-медычнага эксперта.


У Мінску адзначылі 29 гадоў надання Дэкларацыі аб незалежнасці і суверэнітэту Беларусі статусу Канстытуцыйнага закона. З гэтага часу яна пачала дзейнічаць. На мітынгу сабраліся некалькі тысячаў чалавек.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: