Аўтобусы — самы папулярны транспарт у беларусаў

У апошнюю нядзелю кастрычніка ў Беларусі штогод адзначаецца Дзень аўтамабіліста і дарожніка. У гэтым годзе прафесійнае свята прыпадае на 27 кастрычніка. 
commons.wikimedia.org

commons.wikimedia.org

У сучасным свеце большасць людзей з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі дарожнага руху, таму яго адзначаюць і кіроўцы-аматары. Белстат падрыхтаваў агляд карыстання транспартам у Беларусі за 2018 год.

Паводле агляда, працягласць сеткі аўтамабільных дарог агульнага карыстання на канец 2018 года склала 87 тысяч кіламетраў, з іх з цвёрдым пакрыццём - 75,5 тысяч кіламетраў.

 2018 году больш за ўсё грузаў перавезена аўтамабільным транспартам Мінскай вобласці — 43,6 мільёнаў тон (25,5% у агульным аб'ёме перавозак аўтамабільным транспартам па рэспубліцы).

Статыстыка пасадыраперавозак, інфаграфіка Белстат

Статыстыка пасадыраперавозак, інфаграфіка Белстат

У мінулым годзе перавозкі пасажыраў аўтамабільным (аўтобусным і таксаматорным) транспартам займалі адно з вядучых месцаў у абслугоўванні насельніцтва і склалі 60,8% ад агульнага аб'ёму перавозак пасажыраў усімі відамі транспарту. Пры гэтым доля перавозак пасажыраў аўтобусамі склала 59,9% ад агульнага аб'ёму перавозак.

У 2018 годзе штодня паслугамі аўтамабільнага транспарту карысталася каля 3,3 мільёнаў пасажыраў. Больш за ўсё аўтамабільны транспарт быў запатрабаваны ў Мінску, у мінулым годзе ім было перавезена 310,8 мільёнаў жыхароў і гасцей сталіцы.

Паводле belstat.gov.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!