Азаранка ідзе далей на Уімблдоне!

Беларуская тэнісная прыма Вікторыя Азаранка прайшла ў 1/8 фінала турніра Вялікага шалома ў Лондане.

Некалькі хвілінаў таму ва ўпартай барацьбе Віка перамагла гаспарарыню Уімблдона Хізар Уотсан.

Першы сэт складваўся не на карысць нашай суайчынніцы. Яна саступіла амбіцыйнай 23-гадовай брытанцы — 3:6. Але ўжо наступны сэт Вікторыя ўпэўнена выйграла — 6:1.

Трэці сэт быў вельмі драматычны і “валідольны”. Тым не менш, вялікі досвед і майстэрства Азаранкі паказалі, што наша спартоўка не проста так лічыцца ў букмейкераў адной з фаварытак гэтага старэйшага ў свеце тэніснага турніру, нягледзячы на тое, што зусім нядаўна вярнулася ў тур пасля нараджэння сына. 6:4 — і Віка ў адной восьмай фіналу.

Дарэчы, сёння гэта не апошняя гульня Азаранкі. Увечары Віка згуляе яшчэ ў міксце. Пажадаем ёй удачы і надалей!



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: