Бабруйскага журналіста, які галасаваў за Лукашэнку, затрымалі 9 траўня за прапаганду нацысцкай сімволікі. Яго аштрафавалі

У Бабруйску выйшаў на свабоду мясцовы журналіст Уладзімір Рэпік, якога затрымалі 9 траўня па адміністрацыйнай справе аб прапагандзе нацысцкай сімволікі. Суд прызнаў яго вінаватым і аштрафаваў.
Фота з асабістага архіва Уладзіміра Рэпіка

Фота з асабістага архіва Уладзіміра Рэпіка

Суд над бабруйскім журналістам Уладзімірам Рэпікам, якога затрымалі напярэдадні, адбыўся 10 траўня. Яму ставілася ў віну здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння, якое падпадае пад артыкул 19.10 КаАП, у якім гаворыцца пра прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі. У выніку Уладзімір Рэпік быў прызнаны вінаватым і атрымаў штраф у памеры 10 базавых велічынь (290 рублёў).

Як раней распавёў сам журналіст, прычынай для пачатку адміністрацыйнага працэсу стала відэа працягласцю менш за трыццаць секунд, якое ён размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы некалькі гадоў таму: на ім, паводле яго слоў, «некалькі хлопцаў збіваюць нацыста у майцы са свастыкай».

Уладзімір Рэпік — вядомы бабруйскі журналіст, які спецыялізуецца на тэматыцы шоу-бізнесу, пастаянны ўдзельнік фестываляў «Залаты шлягер» і «Славянскі базар», аўтар дзясяткаў інтэрв'ю з зоркамі расійскай і беларускай эстрады. У апошнія 3 гады быў фрылансерам і падпрацоўваў начным вартаўніком. Журналіст не выключае, што падставай для падвышанай увагі да яго акаўнтаў у сацсетках з боку праваахоўнікаў маглі стаць некалькі запісаных ім відэазваротаў да Аляксандра Лукашэнкі. У іх ён прызнаецца, што галасаваў за яго ўсе 26 гадоў і просіць дапамагчы яму вырашыць спрэчнае пытанне з домам у вёсцы.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: