Бацькі хвалююцца за стан беларускай мовы ў школе

Міністэрства адукацыі Беларусі плануе ў перспектыве аднавіць практыку здачы адзінага нацыянальнага экзамену пры заканчэнні базавай і сярэдняй школы.

Многія беларускія бацькі былі ўсхваляваныя імавернасцю ўвядзення абавязковай рускай мовы замест дзяржаўнай беларускай. Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны накіравала зварот і ўжо атрымала адказ з міністэрства.

Алена Анісім, старшыня арганізацыі, пракаментавала гэты адказ «Радыё Рацыя»:

— Мне прыйшоў ужо адказ. І ў ім сказана, што будзе прааналізаваная наша прапанова. Паднесена разам з тым, што прапанавалі ўжо бацькі, настаўнікі і так далей. То-бок пытанне не закрытае, і нашы прапановы — зрабіць абавязковы экзамен па беларускай мове. Прапанавалі, што вы сабе як хочаце, а беларускую мову, калі ласка, як дзяржаўны экзамен за курс агульнай сярэдняй адукацыі пакідайце. Пакуль што яны думаюць.

Гэты перспектыўны экзамен не будзе ўжо сёлета. У экзамене за базавую школу прадугледжаны экзамен па-беларуску і па-руску. А ў экзамене за сярэднюю школу была прапанова — экзамен па адной з дзяржаўных. Таксама мае быць уведзены экзамен па матэматыцы і замежнай мове.

Якуб Сушынскі, «Беларускае Радыё Рацыя»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: