Бацьку пяцёх дзяцей зацягнулі ў аўтазак. Дома засталася цяжарная жонка

Цяпер сям'я просіць дапамогі.

Бацьку пяцёх дзяцей Ігара Валковіча міліцыя забрала ў двары яго дома, паведамляе «Еўрарадыё». «Напалі 5-6 чалавек у балаклавах, зацягнулі ў аўтазак некалькіх чалавек», — так распавялі пра затрыманне суседзі. Сярод тых, хто трапіў у рукі сілавікоў, быў Ігар.

Цяпер яго чакае суд. Але сёння прозвішча мужчыны знікла са «Спісаў Акрэсціна», якія складаюць валанцёры. Алёна — жонка Ігара, цяжарная шостым дзіцём, — не ведае, дзе ён. «Рыхтаваліся да радзільні, збіралі сумкі, пралі дзіцячыя рэчы», — распавядае яна пра апошнія справы, якія рабіла разам з мужам.

Сям'я засталася без кармільца, таму Алёна просіць неабыякавых беларусаў падтрымаць яе. «Напачатку месяца мы аплочваем крэдыты: крэдыт на кватэру і чатыры крэдыты на зроблены рамонт. Я, нягледзячы на дзявяты месяц цяжарнасці, дагэталь хаджу на здымкі [Алена — дзіцячы і сямейны фатограф], але сама ніяк не змагу пагасіць усе гэтыя плацяжы. Я атрымліваю толькі адну дапамогу — на дзіця, якое мы ўсынавілі, — 287,22 рубля».

Рэквізіты для дапамогі Алёне — у яе інстаграм-акаўнце.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: