БагатаДата 22–28 жніўня

У гэтыя дні нарадзіліся Аляксандр Грын і Гіём Апалінэр. Здавалася б, пры чым тут Беларусь?


22 жніўня

1940. Прэса паведаміла пра хуткі запуск Мінскага радыёзавода. Пры канцы года тут пачалі вырабляць прымачы «КІМ», «Піянер» ды «Маршал». Знешні іх выгляд нагадваў польскія радыёпрымачы «Komandor» ды «Herold». З 1972 года называецца «Гарызонт»


23 жніўня

Дзень работнікаў дзяржстатыстыкі. Еўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму.

1880. У Вяцкай губерні Расіі нарадзіўся пісьменнік Аляксандр Грын (Грынеўскі). Яго бацька паходзіў са шляхты Віцебшчыны, быў удзельнікам паўстання 1863–1864-га.

Аляксандр Грын

Пасля высылкі пасяліўся ў Вяцкай губерні, дзе ўзяў шлюб.


1955. У вёсцы Здудзічы Светлагорскага раёна нарадзіўся журналіст Рыгор Кісель. Кіраваў БТ і АНТ. Працаваў паслом у Румыніі.


24 жніўня

Дзень незалежнасці Украіны.


25 жніўня

1910. У горадзе Барань Аршанскага раёна на Віцебшчыне нарадзіўся літаратар-байкапісец Уладзімір Корбан. Кар’ера — ад дырэктара цвіковага завода ў Лідзе да пасады галоўнага рэдактара гумарыстычнага часопіса «Вожык».


26 жніўня

Вокладка кнігі. Гіём Апалінэр “Выбраная паэзія”. 2016, Мінск.

1880. У Рыме нарадзіўся Гіём Апалінэр. Сапраўднае імя — Гіём-Вільгельм-Альберт-Уладзімір-Аляксандр-Апалінарый Кастравіцкі. Радавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы пад Навагрудкам быў канфіскаваны за ўдзел гаспадароў у паўстаўнні 1863–1864 гадоў. Дзед паэта эміграваў у Італію. Большасць твораў Апалінэра апублікавана пасмяротна.


27 жніўня

1610. Уладзіслаў Ваза, сын караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта ІІІ Вазы, на тры гады стаў рускім царом пры Сямібаяршчыне.


28 жніўня

1925. У расійскім Іванаве нарадзіўся артыст балету Георгій Мартынаў. Быў салістам Тэатра оперы і балета ў Мінску, а таксама Белдзяржфілармоніі.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: