Байкал: беспародны, але высокародны

Байкала сабачы лёс не балаваў. Спачатку яго кінулі як непатрэбную цацку напрыканцы летняга сезона на дачах пад Мінскам. Узімку яго, худога ды галоднага, знайшлі валанцёры і адвезлі на ператрымку. Адтуль Байкала забрала дзяўчына. Здавалася б, на ўсе беды можна забыцца, але...

Праз некалькі месяцоў Байкала вярнулі: сваякі дзяўчыны рэзка адмоўна паставіліся да самога факта існавання сабакі і патрабавалі ўбраць яе. Маўляў, такі беспародны ім не патрэбны.
 
Але ж Байкал — гэта цэлы свет дабра, станоўчай энергетыкі і любові. Ён сябра, кампаньён, суцяшэнне ў смутку і ўпрыгожванне любога домаўладання.


А можа вам патрэбны «вусаты нянь»? Гэта таксама да Байкала! Дзеткі з захапленнем віснуць на ім, а касматы волат з задавальненнем прымае гэтыя знакі ўвагі. Ён жвавы і актыўны, але трымаецца ў баку ад сабачых разборак.


Байкалу амаль паўтара года, ён апрацаваны ад паразітаў, прышчэплены ад шаленства, мае ветпашпарт. У ежы не пераборлівы, есць сухі і натуральны корм. Выдатна ходзіць на шворцы. Арыентаваны на чалавека.

Калі вам патрэбны сапраўдны сябра (і такі прыгожы!), тэлефануйце: +375 29 3267627 Анастасія, 
+375 29 6941493 Ірына.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!