Банк Дабрабыт прыняў на працу робата Яўгена

Робат уяўляе сабой віртуальнага карыстальніка, які паўтарае дзеянні чалавека, які націскае кнопкі клавіятуры і мышы ў зададзеных месцах. Ён не інтэгруецца з базамі даных на ўзроўні кода, а распазнае інфармацыю, якая перадаецца з экрана манітора. Такі падыход дазваляе яму здабываць дадзеныя з вялікай колькасці крыніц і рабіць гэта хутчэй за чалавека. Новаму супрацоўніку ў банку далі імя Яўген.
Фота: reform.by

Фота: reform.by

Ён будзе займацца выкананнем рэгулярных задач, якія трэба рабіць па адным шаблоне і ў вялікай колькасці. Перш за ўсё лічбавы работнік узяў на сябе задачу фарміравання «плацёжак». «На падрыхтоўку аднаго плацёжнага патрабавання чалавекам сыходзіць каля 4 хвілін. За дзень нашы супрацоўнікі выстаўлялі ў сярэднім іх па 25 штук і трацілі па дзве гадзіны. Зараз жа робат за 20 хвілін апрацоўвае ўсю плынь дакументаў, якую трэба выставіць за месяц», — тлумачыць начальнік упраўлення працэсаў і праектаў Банка Дабрабыт Яўген Цвірко.

Цяпер у банку ідзе праца над укараненнем робата ў сэрвіс анлайн-крэдытавання для фізічных асоб. У будучыні Яўген зоймецца таксама выстаўленнем рахункаў-фактур для размяшчэння на партале падатковай інспекцыі. Электронны супрацоўнік будзе спраўляцца з гэтымі задачамі нашмат хутчэй, а людзі змогуць заняцца больш цікавай працай.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: