«Банны дзень» у Акадэміі навук (фота)

Акцыя салідарнасці супрацоўнікаў Акадэміі навук сёння прайшла пад знакам «баннага дня»: даследчыкі прыйшлі з ручнікамі, венікамі, у лямцавых шапачках і з плакатамі «Не адмыешся!», «Чыстая навука», «Ідзіце ў лазню!», «Мы на чыстым баку».

Даследчыкі і людзі, што іх падтрымлівалі, прамаршыравалі па праспекце Незалежнасці ад прэзідыума Акадэміі навук да вуліцы Петруся Броўкі і назад. У акцыі ўдзельнічала некалькі дзясяткаў чалавек. Былі таксама плакаты ў падтрымку медыкаў.

Акцыі салідарнасці праходзяць ля прэзідыума Акадэміі навук кожны будні дзень а 13.00. Супрацоўнікі запрашаюць далучацца прадстаўнікоў іншых даследчых і навучальных устаноў, а таксама ўсіх ахвочых падтрымаць навуковую супольнасць.

Фота Алены Ляшкевіч

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: