БАПЦ і «Малады Фронт» ушанавалі памяць паўстанцаў 1863–1864 гадоў (відэа)

Клірыкі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы і актывісты Маладога Фронту 24 лістапада  ўшанавалі памяць паўстанцаў-каліноўцаў.

Героі, якія змагаліся за незалежнасць і волю нашай Бацькаўшчыны, былі пахаваныя каля вёскі Плябань на Маладзечаншчыне. Іхныя імёны – Юліян Бакшанскі, Рафаіл Малішэўскі, Людвік Ямант, Леапольд Банькоўскі, Ігнацій Сулістроўскі.

Удалося знайсці і магілу касінера свабоды Ігната Абрамовіча, жыццёвы шлях якога доўжыўся 108 гадоў і скончыўся на роднай зямлі. Месца пахавання паўстанца – каталіцкія могілкі за мястэчкам Краснае Маладзечанскага раёна.

Да помнікаў маладафронтаўцы ўсклалі кветкі, запалілі лампады і знічкі, а клірыкі БАПЦ прачыталі памінальныя малітвы.

Паводле www.youtube.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: